Свет11

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы

Амбасада ЗША выпусціла асобнае медыцынскае папярэджанне з-за смерці супрацоўніцы супрацьчумнага інстытута ў Іркуцкай вобласці і каранціну ў бальніцах. Амерыканскія ўлады прызнаюць, што амаль не змогуць дапамагчы сваім грамадзянам па-за Масквой, і параілі рыхтавацца да самастойнай эвакуацыі.

Амбасада ЗША ў Расіі 6 кастрычніка апублікавала медыцынскае папярэджанне ў сувязі з паведамленнямі пра магчымы выпадак лёгачнай чумы ў Іркуцкай вобласці.

«Амбасадзе ЗША вядома пра паведамленні прэсы з Іркуцкай вобласці аб падазрэнні на лёгачную чуму, якая прывяла да смерці аднаго чалавека, а таксама аб звязаных з гэтым каранцінных мерах і закрыцці бальніц у Іркуцку. Мы працягваем уважліва сачыць за сітуацыяй», — гаворыцца ў заяве.

Амерыканскія ўлады падкрэслілі, што іх магчымасці дапамагчы суайчыннікам у Расіі моцна абмежаваныя.

«Урад ЗША мае абмежаваныя магчымасці для аказання дапамогі амерыканскім грамадзянам у Расіі, асабліва за межамі Масквы», — папярэдзіла амбасада.

Дзярждэпартамент пакінуў для Расіі найвышэйшы, чацвёрты ўзровень небяспекі — «Не падарожнічаць».

У папярэджанні заяўлена, што амерыканцы, якія ўжо знаходзяцца ў Расіі, павінны неадкладна выехаць. Тым, хто толькі плануе паездку, настойліва раяць адмовіцца ад яе.

Гэтая рэкамендацыя дзейнічала і раней, але цяпер амбасада паўтарыла яе ў асобным паведамленні, прысвечаным падазрэнням на чуму.

Грамадзянам ЗША ў Іркуцкай вобласці рэкамендавалі не наведваць установы, закранутыя каранціннымі мерамі, і неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу пры павышэнні тэмпературы або з’яўленні сімптомаў у дыхальнай сістэме.

Таксама амерыканцам прапанавалі загадзя высветліць магчымасці медыцынскай эвакуацыі праз страхавую кампанію.

«Майце план выезду ў надзвычайнай сітуацыі, які не залежыць ад дапамогі ўрада ЗША», — гаворыцца ў папярэджанні.

Паведамленні пра магчымую чуму з’явіліся пасля смерці супрацоўніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута. Расійскія медыя пісалі, што яна магла заразіцца лёгачнай формай захворвання. Пасля яе смерці ў некаторых медыцынскіх установах увялі каранцін, а людзей, якія кантактавалі з жанчынай, узялі пад назіранне.

Расспажыўнагляд сцвярджае, што ў жанчыны была «пнеўманія невядомай этыялогіі», а даследаванні нібыта не выявілі мікраарганізмаў, звязаных з яе прафесійнай дзейнасцю. Санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіёне расійскае ведамства называе стабільнай.

Каментары1

  • Indrid Cold
    07.10.2026
    Белавія ўсё яшчэ лятае ў Іркутск?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам3

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць