Грамадства

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

У М’янме суд вынес прысуд па справе аб гібелі 26‑гадовай беларускі Веры Краўцовай. Пяцёра грамадзян М’янмы атрымалі па 21 году пазбаўлення волі за гандаль людзьмі, заўважыла Reform.news.

Вера Краўцова

Абвінавачаных прызналі вінаватымі паводле артыкулаў 38(a) і 44 м’янманскага закона аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Прысуд быў вынесены 1 кастрычніка судом раёна Мінгаладон у Янгоне.

Як паведамляецца, ордары на арышт таксама выдалі яшчэ на траіх грамадзян М’янмы і дваіх грамадзян Таджыкістана, якіх падазраюць у датычнасці да справы Краўцовай.

Вера Краўцова прыляцела з Бангкока ў Янгон 20 верасня 2025 года. 4 кастрычніка яна перастала выходзіць на сувязь з сям’ёй у Беларусі. Паводле паведамленняў СМІ, дзяўчыну прымусілі працаваць у М’янме ў скам-цэнтры і ўдзельнічаць у так званых «рамантычных аферах», калі з дапамогай фальшывых адносін у людзей выманьваюць грошы. Дакладная дата яе смерці дагэтуль не ўстаноўленая.

Раней паведамлялася, што сваякам Краўцовай невядомыя людзі дасылалі паведамленні з патрабаваннем выкупу ў 500 тысяч даляраў. Пазней сям’і паведамілі, што цела дзяўчыны крэміравалі, а яе органы нібыта былі прададзеныя.

У ліпені 2025 года ў М’янме прынялі закон аб барацьбе з анлайн-махлярствам. За прымус да працы, катаванні і ўдзел у дзейнасці кібермахлярскіх цэнтраў ён прадугледжвае пакаранне аж да смяротнай кары або пажыццёвага зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць