Надвор'е

На наступным тыдні надвор'е будзе ветраным і дажджлівым

Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў, якое надвор’е чакае Беларусь з 12 да 18 кастрычніка пад уплывам цыклону з Балтыйскага мора.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

З ягоных слоў, з пачатку другой дэкады кастрычніка ў краіне пачасціліся цыклоны, якія прыносяць парывісты вецер і дробныя дажджы. Праз высокую вільготнасць надвор’е будзе адчувацца даволі золкім.

У панядзелак, 12 кастрычніка, на надвор’е паўплывае цыклон з цэнтрам над Балтыйскім морам і яго атмасферныя франты. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы і туманы. Уначы будзе ад +4 градусаў на поўначы да +11 на поўдні, удзень — ад +11 на паўночным захадзе да +17 на паўднёвым усходзе краіны.

У аўторак, 13 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі, месцамі магчымыя дажджы. Уначы тэмпература складзе ад +3 да +8 градусаў, удзень — ад +12 на Віцебшчыне да +16 на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

У сераду, 14 кастрычніка, Беларусь апынецца на ўскраіне антыцыклону з цэнтрам над паўднёвым захадам Еўропы. Істотных ападкаў не чакаецца, аднак вільготнасць паветра дасягне 90%. Уначы і раніцай магчымыя густыя туманы. Тэмпература ўначы будзе ад +3 да +7 градусаў, удзень — ад +9 на паўночным захадзе да +14 на поўдні Гомельскай вобласці.

Папярэдне, у другой палове працоўнага тыдня надвор’е будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску.

У чацвер, 15 кастрычніка, чакаецца пераважна воблачнае надвор’е з праясненнямі, у асноўным без дажджоў. Уначы тэмпература панізіцца да +3…+8 градусаў, удзень будзе ад +10 у Віцебскай вобласці да +17 у Гомельскай.

У пятніцу, 16 кастрычніка, істотных ападкаў таксама не прагназуецца. Уначы і раніцай магчымыя густыя туманы, бачнасць можа знізіцца да 500 метраў. Тэмпература ўначы складзе ад +5 да +10 градусаў, удзень — ад +11 на поўначы да +16 на паўднёвым захадзе краіны.

На выхадных у Беларусь прыйдзе шырокі антыцыклон з цэнтрам над паўночнай Еўропай.

У суботу, 17 кастрычніка, будзе воблачна, без істотных ападкаў. Уначы і раніцай зноў чакаюцца туманы, тэмпература складзе ад +3 да +7 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +10 на поўначы Беларусі і да +16 на поўдні.

У нядзелю, 18 кастрычніка, уплыў антыцыклону захаваецца. Будзе воблачна з праясненнямі, амаль без дажджоў. Уначы і раніцай магчымыя туманы, тэмпература — ад +4 да +9 градусаў. Удзень у Віцебскай вобласці чакаецца каля +11, а ў Гомельскай і Брэсцкай — да +17 градусаў.

Каментары

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць