Свет55

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя

Ірландыя прапанавала скараціць бюджэт Еўрасаюза на 2028—2034 гады прыкладна на 140 мільярдаў еўра, або на 8% у параўнанні з праектам Еўракамісіі. Аднак Германія і іншыя буйныя краіны-донары патрабуюць яшчэ больш істотнага скарачэння выдаткаў, піша Deutsche Welle.

Свой варыянт бюджэту Ірландыя, якая цяпер старшынюе ў ЕС, прадставіла ў суботу, 10 кастрычніка.

Прапануецца скараціць міжнародную дапамогу на 17%, адміністрацыйныя выдаткі — на 12%, а фінансаванне новага фонду павышэння канкурэнтаздольнасці — прыкладна на 13%. Выдаткі на сельскую гаспадарку і фонды рэгіянальнага развіцця могуць быць зменшаныя на 3%.

Ірландскі план таксама прадугледжвае значнае скарачэнне фінансавання навуковых даследаванняў, абароны, знешняй палітыкі і палітыкі развіцця — сфер, на якія Еўракамісія першапачаткова планавала выдаць больш сродкаў. Пры гэтым традыцыйна буйныя артыкулы бюджэтных выдаткаў, звязаныя з сельскай гаспадаркай і палітыкай згуртавання, амаль не закранаюцца.

Ірландскую прапанову абмяркуюць на саміце ЕС на наступным тыдні.

Паміж 27 краінамі Еўрасаюза існуюць істотныя супярэчнасці наконт сумы будучага бюджэту. Германія, Нідэрланды, Швецыя і Аўстрыя, якія належаць да буйных донараў ЕС, выступаюць за значнае скарачэнне выдаткаў у параўнанні з планам Еўракамісіі.

У той жа час Францыя, Іспанія і Польшча настойваюць на большым бюджэце і катэгарычна выступаюць супраць скарачэння субсідый для сельскай гаспадаркі.

У ЕС разлічваюць дасягнуць пагаднення да канца года. На перамовы ўплываюць і палітычныя абставіны: наступнай вясной у Францыі павінны прайсці прэзідэнцкія выбары, а ў Іспаніі на лістапад гэтага года прызначаныя датэрміновыя парламенцкія выбары. Паводле агенцтва AFP, іспанская выбарчая кампанія можа яшчэ больш ускладніць дасягненне дамоўленасці.

Адзін з дыпламатаў ЕС у размове з агенцтвам dpa выказаў расчараванне ірландскім праектам. На яго думку, прапанова не можа стаць нават аддаленай асновай для пагаднення, бо прадугледжаны ў ёй рост выдаткаў застаецца непасільным для бюджэту. Дыпламат таксама заявіў, што план аддае перавагу палітычным задачам XX стагоддзя замест падрыхтоўкі Еўрасаюза да выклікаў XXI стагоддзя. Ён заклікаў да больш рэалістычнага падыходу да фінансавання.

Бюджэт Еўрасаюза фармуецца пераважна за кошт унёскаў дзяржаў-членаў, разлічаных у залежнасці ад іх валавага нацыянальнага даходу. Найбольшы ўнёсак робіць Германія, эканоміка якой значна пераўзыходзіць эканомікі астатніх краін ЕС.

Каментары5

  • Юзік
    10.10.2026
    У той Ірландыі шмат расейскіх лабістаў унутры
    Успомніце завод Aughinish Alumina які пастачае ў расею сыравіну для алюмінія
  • неолег
    10.10.2026
    Хочется прочитать какие-то новости о происходящем во Франции и Бельгии.
  • Вольга
    11.10.2026
    неолег, пачытайце на сайтах арганізатараў гэтых навінаў. Яны пераважна скончваюцца на .ru. Але у часох існавання RT і іншых рускіх інфапамыяк гэта недакладна.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць