Свет3131

Маск падтрымаў Трампа: Украіне патрэбны новы лідар

Ілан Маск падтрымаў крытыку Уладзіміра Зяленскага з боку Дональда Трампа. Амерыканскі мільярдэр заявіў, што прэзідэнт Украіны зайшоў занадта далёка і краіне час атрымаць новага кіраўніка.

Дональд Трамп і Ілан Маск, 11 лютага 2025 года. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Маск пакінуў некалькі каментароў у сацсетцы X.

«Зяленскі зайшоў занадта далёка», — напісаў Маск, каментуючы відэа, на якім Трамп сцвярджае, што ўкраінскія ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах ствараюць праблемы з палівам для свету.

У іншым каментары мільярдэр заявіў: «Я згодны, настаў час Украіне атрымаць новага лідара».

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што той нібыта мог шмат разоў спыніць вайну, але вырашыў гэтага не рабіць.

Гэтыя заявы прагучалі пасля таго, як 9 кастрычніка Трамп паведаміў пра размову з Уладзімірам Пуціным і дамоўленасць аб пастаўках дызельнага паліва з Расіі.

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў гэтае рашэнне. Паводле яго, зняцце санкцый дасць Расіі дадатковыя мільярды на працяг вайны. Ён таксама заявіў, што ўкраінскую дэлегацыю на перамовах у ЗША выкарыстоўваюць як прыкрыццё для дамоўленасцяў Трампа з Пуціным.

Пры гэтым памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што ў размове з Трампам Пуцін адкінуў магчымасць мірных перамоў і пацвердзіў намер працягваць баявыя дзеянні да дасягнення ўсіх сваіх мэтаў.

Каментары31

  • Indrid Cold
    11.10.2026
    У кожнага балабола есць такі падп****цель які сам нічога не можа, але заўсёды з усім згодны і першы прыбягае на падтрымку свайго гаспадара

    [Зрэдагавана]
  • Маск
    11.10.2026
    Паглядзім 3 лістапада, хто зайшоў занадта далёка, Пуцін якога вы баіцеся, або Трамп які з'ехаў з глуздоў са страху перад Пуціным і пачаў сцяліцца перад ім, зганьбіўшы штаты, несячы поўную лухту, зневажаючы амерыканскі народ.
  • Василь
    11.10.2026
    Ты спачатку побудуй теслу, а потом критикуй маска. Ми зеленьского на восемь рокив не выбиралы.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць