Грамадства22

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны

Пажарны комплекс спалучае ў сабе праходнасць класічнай гусенічнай платформы і перадавыя тэхналогіі пажаратушэння, паведамляе камітэт.

Фота: Дзяржваенпрам

Шматмэтавы транспарцёр лёгкабраняваны ўніверсальны ШТ-ЛБу (шматмэтавы транспарцёр лёгкабраніраваны ўніверсальны), што быў у свой час распрацаваны на Харкаўскім трактарным заводзе, — гэта тэхніка, якая даказала сваю выдатную праходнасць і надзейнасць у самых суровых кліматычных умовах. Спецыялісты 140 рамонтнага завода сумесна з ТАА «Пажснаб» дапрацавалі яе, паведаміў Дзяржваенпрам.

Прызначэнне: дастаўка асабовага складу баявога разліку і пажарна-тэхнічнага абсталявання да месца надзвычайнага здарэння; тушэнне пажараў 4‑га класа складанасці ў лясных масівах; правядзенне аварыйна-выратавальных работ у цяжкадаступнай мясцовасці; эфектыўнае падаўленне ачагоў узгарання на месцы і ў руху.

Фота: Дзяржваенпрам

Асноўныя характарыстыкі:

  • максімальная маса: 12 100 кг;
  • максімальная хуткасць на сушы: 50 км/г;
  • рухавік: турбадызельны, магутнасцю 300 к.с.;
  • запас ходу па шашы: 400 км;
  • пераадольны ўздым: 30°;
  • удзельны ціск на грунт: 0,05 МПа (0,5 кгс/см²);
  • габарыты (даўжыня — шырыня — вышыня): 9500×3300×2700 мм.

Спецыяльнае пажарнае абсталяванне пажарнага комплексу дазваляе праводзіць тушэнне пажараў у руху з выкарыстаннем бампернага лафетнага ствала. Падача праводзіцца праз верхні лафетны ствол і бакавыя напорныя патрубкі без спынення машыны, а самастойны забор вады робіцца адкрытых вадаёмаў і пажарных гідрантаў.

Каментары2

  • Х
    12.10.2026
    І што ў ім з заводу? Фарба якой пафарбавалі.
    Так яны па фарбуюць старыя летакі і скажуць што пачалі "вырабляць новую тэхніку ".
  • певень
    13.10.2026
    рыхтуюцца разганяць пратэсты, падобны на канадскі вадамет з 2020 года

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць