НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў
У верасні 2026 года расійскае войска страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі, з іх да 28 тысяч загінулі. Пра гэта паведамляе выданне Bloomberg са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка НАТА, які пажадаў застацца ананімным. Паводле яго ацэнкі, верасень стаў для расійскіх войскаў самым цяжкім месяцам сёлета паводле колькасці страт.

Пры гэтым страты ўкраінскага войска за той жа перыяд, паводле ацэнкі прадстаўніка альянсу, склалі каля 5 тысяч чалавек забітымі і параненымі. Такім чынам, расійскія страты маглі прыкладна ў дзесяць разоў перавысіць украінскія.
Ацэнкі НАТА крыху адрозніваюцца ад звестак Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, які паведаміў пра 46 230 расійскіх вайскоўцаў, страчаных за верасень, не ўдакладніўшы колькасць загінулых. Паводле падлікаў украінскага боку, штомесячныя страты расійскага войска выраслі амаль на 46%: з 31 710 чалавек у студзені да 46 230 у верасні.
Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года Расія, паводле ацэнак украінскага боку, страціла каля 1,55 мільёна вайскоўцаў. У гэтую лічбу ўваходзяць забітыя, параненыя, зніклыя без вестак і трапіўшыя ў палон. Незалежна пацвердзіць гэтыя звесткі магчымасці цяпер няма.
Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?
Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту
«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон
Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету
Каментары
І ШТО? як казаў жуков - БАБЫ НАРАДЖАЮЦЬ!
ці не ? як там з дэмаграфіяй ў імперыі пыха ?