Вайна

Зяленскі: Праца Starlink па-ранейшаму абмежаваная — толькі ва Украіне, але не ў ЕС

Зараз максімальная хуткасць, пры якой Starlink працягвае працаваць, складае 161 км/г.

Тэрмінал Starlink. Фота ілюстрацыйнае

Уладзімір Зяленскі заявіў, што тэрміналы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink па-ранейшаму працуюць ва Украіне з абмежаваннямі, і гэта перашкаджае дзеянням украінскіх вайскоўцаў, піша Бі-бі-сі.

У суботу Зяленскі, адказваючы на пытанні журналістаў, сказаў, што зараз максімальная хуткасць, пры якой Starlink працягвае працаваць, складае 161 км/г.

«Пасля гэтага — паводле дакладаў, якія я бачыў і чуў, — Starlink цалкам адключаецца, і мы страчваем дрон», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што праз такія абмежаванні ўкраінскія вайскоўцы страцілі магчымасць перадаваць байцам на пазіцыях ежу і ваду.

«Гэта вельмі важна [у тых месцах], куды не можа прайсці вайсковец або тэхніка. Там, дзе ўзнікае ізаляцыя праз кантроль з боку варожых дронаў», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, улады Украіны паспрабавалі праверыць, ці ўведзены такія ж абмежаванні для Starlink у ЕС.

«Мы адправілі некалькі машын з тэрміналамі Starlink на тэрыторыю краін Еўрапейскага саюза — і яны ехалі з хуткасцю (там, дзе гэта дазволена) больш за 180 км/г, а Starlink працаваў», — сказаў Зяленскі.

«Выснова наступная: абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны і не дзейнічаюць на тэрыторыі краін ЕС. Гэта значыць, што гэта спланаваная аперацыя», — заявіў ён.

Раней Белы дом і ўладальнік SpaceX адмаўлялі, што прымалі рашэнне аб запаволенні працы Starlink. Аднак, паводле звестак брытанскай прэсы, гэтае рашэнне Маск мог прыняць супольна з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка6

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках2

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк4

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма8

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка6

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць