Свет33

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну

Вярхоўны суд Іспаніі канчаткова пастанавіў, што былы прэзідэнт Каталоніі Карлес Пучдэмон можа вярнуцца ў краіну без пагрозы арышту. Разам з ім вярнуцца змогуць два былыя міністры яго ўрада — Льюіс Пуч і Тоні Камін, піша Бі-бі-сі.

Карлес Пучдэмон. Фота: AP Photo/Michael Sohn, file

Пучдэмон абвясціў незалежнасць Каталоніі ў 2017 годзе і пасля гэтага з’ехаў у Бельгію, дзе жыў у выгнанні. На рэферэндуме аб незалежнасці большасць тых, хто прыйшоў на ўчасткі, падтрымала аддзяленне ад Іспаніі. Аднак у галасаванні пераважна ўдзельнічалі прыхільнікі незалежнасці, бо Мадрыд загадзя абвясціў рэферэндум незаконным.

У адказ на абвяшчэнне незалежнасці іспанскія ўлады ўвялі ў Каталоніі прамое кіраванне, распусцілі мясцовы парламент і прызначылі датэрміновыя выбары. Пучдэмон выехаў у Бельгію, а дзевяць яго паплечнікаў у Іспаніі атрымалі турэмныя тэрміны. У 2021 годзе ўрад памілаваў іх.

Пасля змены парламента і ўрада Іспаніі ў 2024 годзе была абвешчаная амністыя для дзясяткаў каталонскіх палітыкаў і актывістаў, якія ўдзельнічалі ў сепаратысцкім руху і рэферэндуме 2017 года. Аднак Вярхоўны суд спачатку вырашыў, што амністыя не распаўсюджваецца на абвінавачанні ў растраце, выстаўленыя Пучдэмону і некаторым яго паплечнікам. Іншы суддзя, які расследаваў падазрэнні ў змове каталонскіх сепаратыстаў з Расіяй, таксама пастанавіў не прымяняць амністыю да фігурантаў гэтай справы, у тым ліку да Пучдэмона.

У кастрычніку 2026 года Канстытуцыйны суд Іспаніі адмяніў рашэнне аб непрымяненні амністыі да Пучдэмона і яго паплечнікаў. Ультраправая партыя Vox, якая выступае супраць незалежнасці і нават аўтаноміі Каталоніі, абскардзіла гэта рашэнне, але ў панядзелак Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю. Такім чынам, прававых перашкод для вяртання Пучдэмона, звязаных з гэтымі справамі, больш няма.

У 2024 годзе Пучдэмон нечакана вярнуўся ў Каталонію і выступіў на мітынгу ў Барселоне, пасля чаго зноў з’ехаў за мяжу. Паліцыя спрабавала знайсці і затрымаць яго, але беспаспяхова.

У 2019 годзе Пучдэмона абралі дэпутатам Еўрапарламента, а ў 2024‑м — дэпутатам парламента Каталоніі ад правацэнтрысцкай партыі «Разам за Каталонію» (Junts per Catalunya, JxCat). Пры гэтым перадвыбарчыя кампаніі ён праводзіў па-за межамі Іспаніі, збіраючы прыхільнікаў на мітынгах на поўдні Францыі.

Пасля рашэння Вярхоўнага суда Пучдэмон апублікаваў відэазварот у сацыяльных сетках. Ён заявіў, што дагэтуль бачыў сваёй задачай «інтэрнацыяналізацыю канфлікту» паміж Барселонай і Мадрыдам і тлумачэнне еўрапейскай грамадскасці таго, што адбываецца ў Іспаніі. Ці вернецца ён цяпер на радзіму, пакуль невядома.

Паводле карэспандэнта Бі-бі-сі ў Мадрыдзе, за час адсутнасці Пучдэмона пытанне незалежнасці Каталоніі адышло на другі план іспанскай палітыкі. Большую ўвагу цяпер прыцягваюць праблемы іміграцыі і кошту жылля.

Пасля выбараў 2023 года партыя JxCat падтрымала лідара сацыялістаў Педра Санчэса, што дазволіла яму сфармаваць урад. У самой Каталоніі партыя страціла частку прыхільнікаў, хоць у апытаннях застаецца на другім-трэцім месцы.

У яе з’явіўся сур’ёзны канкурэнт справа — этнанацыяналістычная партыя «Каталонскі альянс» (Aliança Catalana). У адрозненне ад Vox, яна таксама выступае за незалежнасць Каталоніі.

Каментары3

  • Барса
    19.10.2026
    Пасля апошніх выкрутасаў Мадрыда ідэя аддзяліцца ўжо не выглядае такой вар'яцкай
  • Упадуць турмы муры
    20.10.2026
    Цікава, а як ён ставіцца, што самыя ўсе яго былыя каталонскія незалежнікі сталіся пра-палестынчыкамі і бегаюць па Барселоне крычаць: турысты - гэць, бежанцы - вэлкам.

    Напэўна, будзе нібы мясцовы Пазняк. Згубіў масоўку, засталася толькі чыстая ідэя.
  • 123
    20.10.2026
    Падазрона, што сепаратысту і фрыпласціліну дазволілі вярнуцца ў краіну.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць