Здарэнні1414

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму

Хлопца трымаюць пад вартай. Яго добрую паспяховасць і ўдзел у алімпіядах следства прывяло як аргумент на карысць абвінавачання.

Паводле СК, на працягу двух гадоў падлетак адміністраваў агульнадаступны тэлеграм-канал. Следства налічыла там больш за 40 публікацый, якія, паводле ацэнкі СК, апраўдвалі фашысцкую ідэалогію, услаўлялі прыхільнікаў Трэцяга рэйха і адмаўлялі злачынствы гітлераўскага рэжыму.

Таксама ў СК сцвярджаюць, што хлопец распаўсюджваў матэрыялы, якія распальвалі нацыянальную варожасць, і суправаджаў іх нацысцкай сімволікай.

Асобна следства адзначыла, што абвінавачаны добра вучыўся і ўдзельнічаў у прадметных алімпіядах, у тым ліку па гісторыі. На думку СК, гэта сведчыць пра ўсведамленне ім зместу публікацый.

«Юнак валодаў дастатковым аб’ёмам ведаў, у поўнай меры ўсведамляў характар і маштаб злачынстваў, учыненых нацыстамі на акупаваных тэрыторыях, а таксама бесчалавечную сутнасць нацысцкай ідэалогіі», — заявілі ў ведамстве.

Мінчука абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 130‑1 Крымінальнага кодэкса — рэабілітацыя нацызму. Паводле паведамлення, ён цалкам прызнаў віну і застаецца пад вартай.

Каментары14

  • !
    20.10.2026
    Значыць прау́ду пісау́...
  • Пум Пум
    20.10.2026
    Людзі, якія добра ведаюць гісторыю, - сапраўдная пагроза для рэжыму
  • rueg
    20.10.2026
    А мы ўсе ў поўнай меры ўсьведамляем злачынствы акупацыйнага лукашысцкага рэжыму і бачым усё на ўласныя вочы. Больш за тое, шмат хто з нас ўпоўню адчулі гэтыя злачынствы на сабе - катаваньні, рабаваньні, утрыманьне ў канцлягерах, прымусовая рабская праца і пазбаўленьня здароўя.
    Немцы такой шкоды, якую злачынны лукашысцкі рэжым прычыніў мне, маім радакам, не прычынялі, а тую, што прычынілі (прымусавая праца, але з нармальным сілкаваньнем і стаўленьнем да работнікаў), прызналі і кампенсавалі грашыма.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць