Свет44

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію

У інтэрв'ю італьянскай Corriere della Serra прэзідэнт Украіны патлумачыў сутнасць сённяшніх адносін з ЗША, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«У нас заўсёды былі важныя і моцныя стратэгічныя адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Нашы двухбаковыя адносіны пачалі асабліва актыўна развівацца падчас поўнамаштабнай вайны. Я ўдзячны за ўсю падтрымку. Але мы заўсёды будавалі нашы адносіны на сумленнасці, справядлівасці і, найважнейшае, празрыстасці. Бо калі ты хлусіш, а твой народ ваюе, гэта вельмі балюча. Таму я заўсёды хацеў нічога не хаваць і не хлусіць прэзідэнту Злучаных Штатаў», — заявіў Зяленскі.

Па яго словах, ва Украіне больш агульнага з Амерыкай, чым у Амерыкі з Расіяй, што ўсведамляе большасць людзей ва Украіне і Злучаных Штатах Амерыкі, і далей хацелася б мець такія адносіны.

«Пазіцыя вельмі простая. Мы выступаем за ўзаемнае спыненне агню ў энергетычнай сферы. Калі мы гаворым пра тое, што не павінны наносіць удары па энергетычных аб’ектах Расійскай Федэрацыі пасля таго, як яны б’юць па нашых газавых аб’ектах, электраэнергетыцы, нафце — па ўсім. Рускія б’юць. Амерыка не можа спыніць.

Давайце верыць у тое, што Амерыка вельмі хоча, але не можа гэтага зрабіць. Тады я як партнёр іду насустрач прэзідэнту Трампу: калі яны б’юць па нас, а мы не можам адказаць, гэта несумленна і несправядліва. Але калі вам гэта неабходна, калі вы не можаце ўтаймаваць Пуціна, то дайце нам супрацьракетныя сродкі, каб я мог абараніць энергетычную інфраструктуру. Не змаглі спыніць Пуціна — дапамажыце Украіне», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Каментары4

  • Money talks
    20.10.2026
    Амерыка ня можа перамагчы Іран без сухапутнай аперацыі, што было відавочна яшчэ мінулай зімою. Але паколькі ні кангрэс, ні рынкі аблігацый не дазволяць аніякіх рэзкіх рухаў Беламу Дому, яе і не сталася. Перамагчы Расію без сур'ёзнага стрэсу для сістэмы таксама нельга. Можна толькі купіраваць рызыкі, пакуль яна там сама не пачне трышчэць.

    Усё што Трампу і Вансу застаецца - круціць рулетку медыя падзей штодня і рабіць громкія, як пустая кансерва па асфальце, заявы. Але час сыходзіць, а іх след ў гісторыі выглядае трохі карычневаю плямаю... Sad.
  • он прав
    20.10.2026
    Но она может и остановит Украину, чтобы не останавливать Россию...
  • ***
    20.10.2026
    Амерыка можа спыніць Расію, але не хоча.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць