Грамадства1414

Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл

Звычайная прагулка па лесе пад Бабруйскам абярнулася для мясцовай сям’і непрыемным адкрыццём.

Усяго за сто метраў ад жылой забудовы мікрараёна Заходні яны выявілі стыхійныя могілкі хатніх жывёл, якія за апошнія гады разрасліся да маштабаў паўнавартаснага некропаля, піша Onliner.by.

Лясная ўскраіна літаральна ўсеяная магілкамі, абгароджанымі пластыкавымі і металічнымі агароджамі і ўпрыгожанымі вянкамі і кветкамі. А дзе-нідзе ёсць нават гранітныя помнікі або крыжы.

Чытач, які даслаў у рэдакцыю Onliner.by фатаграфіі, абурыўся такім падыходам, адзначыўшы, што пад выглядам захавання памяці пра жывёл лес ператвараецца ў захламленую звалку з пластыку і штучных матэрыялаў.

— Ну хочаце вы пахаваць сваю жывёлу — пасадзіце на гэтым месцы дрэва! І прыродзе зробіце добрую справу, і сабе арыенцір назаўсёды пакінеце. Я проста ўражаны тым, як нашы людзі любяць цягаць усялякае смецце ў лес. Тут штрафаваць трэба па поўнай праграме! — абурыўся мясцовы жыхар.

Між тым з пункту гледжання беларускага заканадаўства падобныя стыхійныя мемарыялы знаходзяцца па-за законам. Згодна з дзеючымі санітарнымі і ветэрынарнымі правіламі, хаваць памерлых хатніх жывёл у лясах, парках, дварах і любых іншых неўладкаваных месцах катэгарычна забаронена.

Целы жывёл юрыдычна прыраўноўваюцца да біялагічных адходаў, якія патрабуюць спецыялізаванай утылізацыі. Бескантрольныя пахаванні ў зямлі нясуць патэнцыйную экалагічную і санітарную пагрозу: раскладанне рэшткаў можа забруджваць глебу і грунтавыя воды, а таксама прыцягваць дзікіх жывёл або ствараць небяспеку для іншых хатніх гадаванцаў.

За стварэнне несанкцыянаваных могільнікаў і захламленне лесапаркавых зон прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — аж да значных штрафаў памерам да 30 базавых велічынь (сёння 1350 рублёў).

Каментары14

  • І што рабіць?
    20.10.2026
    Так і не напісалі, куды дзяваць памерлых жывёлаў.
  • 1
    20.10.2026
    Давно пора устроить цивилизованные кладбища домашних животных, а не закапывать в скотомогильник, как сейчас официально, люди не хотят так.
  • Инга
    20.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць