Размова Пуціна з Трампам пакуль не запланаваная, але яе могуць хутка арганізаваць, сказаў сёння Дзмітрый Пяскоў.

Дзмітрый Пяскоў адказаў «не» на пытанне журналістаў, ці перадаваў Пуцін Уіткафу пісьмовыя прапановы па ўрэгуляванні вайны ва Украіне, паведамляе «Дождь».
Прэс-сакратар Крамля заявіў, што публічнае абмеркаванне прапаноў па ўрэгуляванні вайны можа толькі нашкодзіць, а размова Пуціна з Трампам пакуль не запланаваная, але яе могуць хутка арганізаваць.
«У Крамлі «не чулі» заяў пра гатоўнасць Украіны і еўрапейскіх краін да рэальнага дыялогу, але ўзрослую актыўнасць некаторых еўрапейскіх сталіц ацэньваюць станоўча», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.
Склад расійскіх перамоўшчыкаў для трохбаковай сустрэчы па Украіне пакуль не вызначаны, а рашэнне прыме Пуцін. Таксама не прынятае рашэнне пра ўдзел Пуціна ў саміце G20 у Маямі, дадаў Дзмітрый Пяскоў.
Каментары