Грамадства

Белчыгунка гэтай ноччу адключыць куплю квіткоў анлайн

У ноч з 22 на 23 кастрычніка беларусы часова не змогуць купіць або вярнуць чыгуначныя квіткі праз інтэрнэт. Беларуская чыгунка папярэдзіла, што анлайн-сэрвісы будуць недаступныя на працягу пяці гадзін праз тэхнічныя работы.

Чыгуначны вакзал у Мінску. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

З 00:00 да 05:00 23 кастрычніка 2026 года не будзе працаваць раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by. Абмежаванні таксама закрануць мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік». Пасажыры не змогуць праглядаць расклад цягнікоў, набываць электронныя квіткі і вяртаць іх. Гэта тычыцца цягнікоў як з нумараванымі, так і з ненумараванымі месцамі.

На час тэхнічных работ Беларуская чыгунка прапануе некалькі альтэрнатыўных спосабаў набыць квіткі. Іх можна будзе купіць або вярнуць у чыгуначных касах. У тэрміналах самаабслугоўвання можна будзе аформіць квіткі на цягнікі з ненумараванымі месцамі. А ўдакладніць расклад цягнікоў з нумараванымі месцамі можна будзе па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ — 105.

Раней набытыя праз сайт квіткі не знікнуць. Інфармацыю пра іх можна будзе паглядзець у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік, аўтарызаваўшыся з тымі самымі лагінам і паролем, што выкарыстоўваюцца на сайце pass.rw.by.

Пасля завяршэння тэхнічных работ анлайн-сэрвісы павінны аднавіць працу. Беларуская чыгунка папрасіла прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна42

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна42

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць