Грамадства

На чыгуначных пераездах з'явіцца сістэма, якая будзе загадзя папярэджваць машыністаў пра небяспеку

На беларускіх чыгуначных пераездах плануюць усталяваць сістэму, якая зможа распазнаваць аўтамабілі, людзей і жывёл на пуцях і аўтаматычна папярэджваць машыністаў пра небяспеку. Паведамленне будзе паступаць, калі цягнік знаходзіцца на адлегласці да трох кіламетраў ад пераезда, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Пагадненне аб стварэнні сістэмы 14 кастрычніка падпісалі Беларуская чыгунка і «Белтэлекам». Укараненне сістэмы запланаванае на 2027 год.

Неабходнасць новай тэхналогіі звязаная з тым, што цяпер у Беларусі налічваецца 66 чыгуначных пераездаў з абмежаванай бачнасцю. Яны размешчаныя на паваротах, дзе цягнікі рухаюцца з хуткасцю больш за 100 км/г. Калі на такім пераездзе затрымаецца аўтамабіль або сельскагаспадарчая тэхніка, машыніст можа не паспець пазбегнуць сутыкнення.

Спецыялісты Беларускай чыгункі вывучылі шэсць тэхналогій выяўлення перашкод і перадачы папярэджанняў у кабіну лакаматыва. У выніку вырашылі выкарыстаць сістэму відэааналітыкі, заснаваную на тэхналогіях «Белтэлекама» і тэхнічных сродках чыгункі.

Камеры відэаназірання будуць сачыць за сітуацыяй на пераездах. Калі сістэма распазнае чалавека, жывёлу, аўтамабіль або іншы старонні аб’ект на пуцях, яна аўтаматычна перадасць папярэджанне машыністу праз цягніковую радыёсувязь. Паведамленні змогуць атрымліваць лакаматыўныя брыгады, чые цягнікі знаходзяцца на адлегласці да трох кіламетраў ад небяспечнага пераезда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць