Свет

Францыя і Вялікабрытанія ўпершыню правялі сумесныя ядзерныя вучэнні

Францыя і Вялікабрытанія ўпершыню адпрацавалі супольныя дзеянні падчас вучэнняў французскіх ВПС з імітацыяй ядзернага ўдару. У манеўрах, якія прайшлі 20 кастрычніка над Міжземным морам, удзельнічалі брытанскія знішчальнікі Typhoon і французскія Rafale. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на Міністэрства абароны Францыі.

Фота: CaVautrin / X

Падчас вучэнняў пад назвай Rummy французскія Rafale вылецелі з авіябазы Сен-Дзізье на паўночным усходзе краіны. Самалёты Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі суправаджалі іх падчас адпрацоўкі ўмоўнага ядзернага ўдару.

Міністарка ўзброеных сіл Францыі Катрын Ватрэн заявіла, што незалежнасць ядзерных сіл дзвюх краін не перашкаджае ім супрацоўнічаць. Кіраўнік брытанскага Міністэрства абароны Уэс Стрыцінг, у сваю чаргу, адзначыў, што патэнцыйныя праціўнікі не павінны сумнявацца ў адзінстве Лондана і Парыжа ў пытаннях еўрапейскай бяспекі.

У 2025 годзе дзве краіны дамовіліся пашырыць супрацоўніцтва ў ядзернай сферы на фоне напружанасці ў адносінах з Расіяй і нявызначанасці вакол амерыканскіх гарантый бяспекі. У снежні брытанскія вайскоўцы ўпершыню прысутнічалі на французскіх ядзерных вучэннях Poker, падчас якіх адпрацоўваліся дзеянні стратэгічнай авіяцыі. Тады ж Парыж і Лондан правялі першае пасяджэнне супольнай групы па пытаннях ядзернай палітыкі і ваенных аперацый.

У сакавіку 2026 года прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвясціў пра планы павялічыць ядзерны арсенал краіны і прапанаваў пашырыць удзел саюзнікаў у сістэме ядзернага стрымлівання. Праграма прадугледжвае супольныя вучэнні і часовае размяшчэнне французскіх знішчальнікаў Rafale, узброеных ядзернай зброяй, на тэрыторыі іншых дзяржаў. Пра ўдзел у гэтай ініцыятыве заявілі Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя і Данія.

Францыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая мае ўласную ядзерную зброю. Паводле звестак Reuters, яе арсенал налічвае каля 290 ядзерных боегаловак. Штогод Парыж выдаткоўвае на іх утрыманне 5,6 мільярда еўра. У Вялікабрытаніі налічваецца каля 225 боегаловак, а ў Расіі і ЗША — больш за 5000 у кожнай.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць