У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя
У мінскую міліцыю паступіла паведамленне пра крадзеж рэчаў з крамы. Падчас праверкі сілавікі высветлілі, што да злачынства датычная маладая пара — 21‑гадовая дзяўчына і яе 28‑гадовы хлопец.

У гандлёвай зале зладзеі выбралі некалькі рэчаў. У прымерачнай кабіне дзяўчына апранула новую куртку і спартыўны касцюм, а таксама памяняла абутак, пакінуўшы свае старыя красоўкі на вітрыне. Мужчына зрабіў тое самае: пераапрануўся ў рэчы з крамы, а ўласнае адзенне расклаў на вітрынах.
Калі пара паспрабавала выйсці з крамы, спрацавала сігналізацыя. Супрацоўнікі паспрабавалі затрымаць падазраваных, але тыя вярнулі толькі частку тавараў і ўцяклі. Сума нанесенай шкоды склала каля 180 рублёў.
Як высветлілася, раней абодва ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за падобныя злачынствы.
У дачыненні да пары распачалі крымінальную справу.
Каментары