Грамадства7373

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай

«Я — чужая сярод чужых, чужая сярод сваіх».

Вольга Гарбунова

Вольга Гарбунова — былая палітзняволеная, былая «міністарка па палітвязнях», а цяпер паплечніца Валера Кавалеўскага — патлумачыла ініцыятыве «Ружовыя хусткі», чаму падпісала ліст еўрапейскім лідарам з заклікам актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў палітвязняў.

«Палітвязні не павінны быць закладнікамі палітычнай барацьбы за ўладу паміж беларускай апазіцыяй і ўладамі. Яны пазначылі людзей унутры турмаў. Адны — жоўтымі біркамі і сваім несправядлівым стаўленнем. Другія — назваўшы нас героямі, незламанымі, гатовымі сядзець да канца, «ворагамі рэжыму».

Але я не была нічыім ворагам, як і многія іншыя. Я была ў шоку ад жудаснага гвалту, усё астатняе мяне не здзівіла. Я проста хацела, каб мяне перасталі выкарыстоўваць і тыя, і другія і адпусцілі дадому да сям'і.

Я не гераіня, і я не хацела паміраць. Я хачу жыць. Я хачу, каб жывымі былі астатнія палітвязні. Я хачу, каб яны выйшлі жывымі і здаровымі з турмаў і ПУАТаў, з хатняй хіміі і з прымусовага псіхіятрычнага лячэння. Хай у сацсетках потым пішуць — «лабісты», «агенты», але хай яны будуць жывыя, здаровыя, на волі, хай пішуць у гэтых праклятых сацсетках», — напісала Гарбунова.

Яна сцвярджае, што падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці ўсёй душой.

«Таму я асабіста не хачу, каб цяперашняя апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай. Стаўленне да людзей, да каштоўнасці чалавечага жыцця і да свабод стала вызначальным фактарам у маім расчараванні ў беларускай апазіцыі», — працягвае Гарбунова.

«Я — чужая сярод чужых, чужая сярод сваіх», — заяўляе яна.

Каментары73

  • Гы
    03.11.2026
    Ціханоўская абраны прэзідэнт Беларусі, таму на пераходны пасля дыктатуры перыяд яна прынясе прысягу і ўступіць на пасаду да новых выбараў. На якіх сможаце абраць кагосьці іншага, з абмежаванымі паўномоцтвамі ў парламенскай рэспубліцы тыпу Польшча, Літва, Латвія. Прывітанне любіцелю Віці Лукашэнкі адбельвацелю Кавалеўскаму.
  • Дмитрий
    03.11.2026
    Украинцы тоже не хотят быть героями, не хотят быть врагами, просто хотят жить. Но... это называется война. Просто поддерживать сферические демократические ценности в вакууме и ничего не делать - это путь в никуда.
  • Шкада
    03.11.2026
    Куды вецер падзьме туды і Вольга здзімаецца, вельмі вядзёная жанчына. свайго меркавання не відаць у яе. Паўтарае наратывы Кавалеўскага цалкам. і гэта яшчэ і феміністка

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць