Спорт22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна

Латвійская федэрацыя хакея заявіла, што нацыянальныя зборныя краіны не будуць праводзіць матчы супраць каманд Расіі і Беларусі, пакуль працягваецца расійская агрэсія супраць Украіны. У афіцыйнай заяве федэрацыі гаворыцца, што яна прытрымліваецца гэтай пазіцыі з 2022 года і не мае намеру яе змяняць. Заява з'явілася на фоне рашэння Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) аб магчымым вяртанні расійскіх камандаў да міжнародных спаборніцтваў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Petr David Josek

У Латвійскай федэрацыі таксама паведамілі, што апошнімі днямі ўзгаднялі агульную пазіцыю з хакейнымі федэрацыямі Фінляндыі, Нарвегіі і Даніі. Усе чатыры арганізацыі публічна заявілі і афіцыйна паведамілі Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), што адмаўляюцца гуляць супраць расійскіх зборных.

Латвійскі бок падкрэсліў, што галоўным прыярытэтам застаюцца бяспека і дабрабыт спартсменаў, супрацоўнікаў каманд і іх сем'яў. У федэрацыі занепакоеныя магчымымі пагрозамі бяспецы, а таксама фізічнымі і псіхалагічнымі наступствамі такіх матчаў для ўсіх удзельнікаў.

Раней пра адмову гуляць супраць зборнай Расіі заявілі таксама хакейныя федэрацыі Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі і Швецыі.

Напярэдадні Спартыўны арбітражны суд задаволіў апеляцыю Федэрацыі хакея Расіі і абавязаў IIHF дапусціць расійскія зборныя да шэрагу міжнародных спаборніцтваў у 2026—2027 гадах.

Супраць магчымага вяртання расійскай зборнай на міжнародныя спаборніцтвы таксама выступіла чэшская букмекерская кампанія Tipsport, афіцыйны спонсар чэмпіянату свету.

Чэмпіянат свету па хакеі сярод мужчын у 2027 годзе пройдзе ў Германіі з 14 да 30 мая. 

Каментары2

  • čoms
    03.11.2026
    Pilnīgi piekrītu,paldies Latvijai!!!(поўнасцю згодзен,дзякуй Латвіі)!
  • Пракоп Недаманскі
    03.11.2026
    проксі паказвае рогі , нядоу́га музыка іграла , буе

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная22

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай66

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная22

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць