Грамадства11

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга

У канцы красавіка 2022 года па інтэрнэце разышлося відэа, дзе дзяўчына ў Віцебску збівае нагамі маленькага сабаку. Міліцыя пасля яе затрымала. Дзяўчыну асудзілі па двух адміністрацыйных артыкулах — жорсткае абыходжанне з жывёламі (16.29) і непадпарадкаванне (23.4). А сабачку Одзі, якому тады быў год і тры месяцы, забралі.

Скрыншот: СТБ

У выніку Аляксандр Лукашэнка перадаў яго хакейнаму трэнеру Дзмітрыю Баскаву падчас трэніроўкі.

Скрыншот: «Пул першага»

Цяпер Баскаў расказаў на СТБ, што сабака дагэтуль жыве ў яго сям'і. 

Скрыншот: СТБ

«Ён як маленькае дзіця — гуляе, есць, спіць, адпачывае, весяліцца, дзеці часцяком задзейнічаюць у розных спартыўных гульнях. Ён ужо гуляе і ў хакей, і ў футбол», — падзяліўся Баскаў.

Скрыншот: СТБ

Баскаў нядаўна, пасля заканчэння  5‑гадовай дыскваліфікацыі ад Міжнароднай федэрацыі хакея, узначаліў наглядальны савет ХК «Дынама-Мінск».

Сенатар, ён таксама развівае бізнэс пад лукашэнкаўскім брэндам Lepshy. І разам з партнёрамі забудоўвае Мінск і ваколіцы.

Баскаў быў на Плошчы Перамен у Мінску падчас нападу на Рамана Бандарэнку ў лістападзе 2020 года.

Каментары1

  • Van der Graaf
    02.11.2026
    А што за Раман Бандарэнка? Што рабіў Баскаў на плошчы Перамен, ратаваў Рамана ад нападу, напэўна, раз так сабачак любіць? Дзе можна пачытаць, а то тут спасылкі толькі на посьпехі ў будоўлі і бізнэсе. Сабачак нагамі біць няможна, вельмі спадзяюся, што хаця б з Раманам так не рабілі.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць