Мабільны аператар пракаментаваў інцыдэнт.

Некаторыя карыстальнікі чат-бота мабільнага аператара Life у Telegram сутыкнуліся з нечаканай рассылкай. Замест звыклых паведамленняў ад аператара ім прыйшоў эратычны кантэнт са спасылкай на старонні тэлеграм-канал, паведамляе «Анлайнер».
Колькі карыстальнікаў атрымалі падобныя паведамленні, пакуль невядома.
У Life пазней пракаментавалі сітуацыю:
«Уначы ў правайдэра, які забяспечвае працу чат-бота Life, адбыўся інцыдэнт. З-за таго, што здарылася, некаторыя карыстальнікі маглі атрымаць праз чат-бот у Telegram паведамленні непрымальнага зместу.
Прыносім прабачэнні ўсім абанентам, якіх закранула гэтая сітуацыя.
Цяпер абаненты могуць звязацца са спецыялістамі кантакт-цэнтра па тэлефоне. Тэкставыя каналы падтрымкі Life, уключаючы чат-бот у сацыяльных сетках і месенджарах, часова недаступныя».
Каментары