Свет

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала супраць спробы імпічменту міністра абароны Піта Хегсэта

Спроба распачаць працэдуру імпічменту міністра абароны ЗША Піта Хегсэта, якога абвінавачвалі ў развязванні вайны супраць Ірана без санкцыі Кангрэса, правалілася.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Большасць членаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэса прагаласавала за перадачу артыкулаў аб імпічменце ў профільны камітэт. Па сутнасці, гэта азначае спыненне ініцыятывы, вылучанай кангрэсменам-рэспубліканцам ад штата Кентукі Томасам Масі, піша Бі-бі-сі.

На сваім першым за паўгода брыфінгу ў Пентагоне Хегсэт назваў спробу імпічменту «фарсам» і «дыверсіяй».

Спроба прызнаць кіраўніка абароннага ведамства вінаватым у службовым правіне і дамагчыся яго зняцця з пасады першапачаткова мела вельмі мала шанцаў на поспех, паколькі для гэтага спатрэбілася б, каб шэраг іншых рэспубліканцаў пайшлі супраць прэзідэнта Дональда Трампа.

Ініцыятыва Томаса Масі была адхілена 211 галасамі супраць 204; пры гэтым больш за дзесяць заканадаўцаў, у тым ліку 11 дэмакратаў, у галасаванні не ўдзельнічалі.

Перадача дакумента ў камітэт фактычна зводзіць на нішто ўсе намаганні, паколькі да заканчэння працы цяперашняга складу Кангрэса засталося зусім няшмат часу, а ў студзені кантроль над Палатай прадстаўнікоў пяройдзе да дэмакратаў.

Прэзідэнт Трамп пракаментаваў вынікі галасавання ў сацыяльнай сетцы Truth Social, заявіўшы, што спроба «з трэскам правалілася».

«Перамогі ў Венесуэле і Іране, найлепшыя паказчыкі па наборы ў армію за ўсю яе гісторыю (велізарныя чэргі ахвотных уступіць у шэрагі ўзброеных сіл!) і неверагодны, рэдка сустраканы раней баявы дух — усё гэта прывяло да поўнага апраўдання вялікага амерыканскага патрыёта», — напісаў Трамп, маючы на ўвазе Хэгсэта.

Пасля галасавання Масі прызнаўся, што «не здзіўлены», але «расчараваны».

«Мой дыягназ Кангрэсу такі: гэтыя людзі выдатна ведаюць, што трэба рабіць, — дадаў ён. — Але яны проста не могуць прымусіць сябе гэта зрабіць, нават калі гэта прынесла б ім палітычную выгаду».

Раней Масі прызнаваў, што яго спроба ініцыяваць працэдуру імпічменту можа не ўвянчацца поспехам адразу, аднак, на яго думку, яна магла б падштурхнуць Трампа да замены Хегсэта — яшчэ да таго, як дэмакраты паспеюць запусціць уласны працэс імпічменту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»29

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць