Грамадства11

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення

Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча асудзілі на 10 гадоў.

Аляксей Храловіч. Скрыншот АНТ

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», у Магілёве нядаўна разгледзелі новую крымінальную справу супраць Аляксея — паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Суд дадаў яму да 10 гадоў пазбаўлення волі яшчэ адзін год зняволення.

Аляксея Храловіча затрымалі 15 сакавіка 2021 года. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў па ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама ён быў пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік».

Храловіч меў дачыненне да перадачы стваральніку тэлеграм-канала Nexta Cцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі, якое адбылося роўна шэсць гадоў таму.

У кастрычніку 2023 года ў Наваполацку адбыўся суд па замене Аляксею рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Таццяны Хрыпач палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, дзе пазней супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 411 КК.

Каментары1

  • %
    12.11.2026
    Трымайся

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць