Просяць 45 еўра.

На польскай анлайн-пляцоўцы OLX выставілі на продаж фатаграфію з аўтографам Святланы Ціханоўскай. За яе просяць 200 злотых (прыкладна 45 еўра), піша Most.
На здымку Ціханоўская стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга, а на самой фатаграфіі чорным маркерам нанесены яе подпіс. Паводле слоў прадаўца, аўтограф ён атрымаў на форуме New Ideas Forum у польскім Сопаце, дзе прысутнічала Ціханоўская.
У аб’яве таксама размешчаныя фатаграфіі, якія, як сцвярджае аўтар, пацвярджаюць сапраўднасць подпісу.
Аб’яву размясціў карыстальнік на імя Пётр з Гдыні. Ён ацаніў фатаграфію на 200 злотых. З улікам камісіі кошт павялічваецца да 213,20 злотага (48 еўра). Дастаўка аплачваецца асобна.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары