Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА
Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет трапіў у скандальную сітуацыю падчас наведвання вайсковых могілак у Арлінгтане. Вартавы зрабіў заўвагу яму і яго суправаджэнню за смех каля Магілы Невядомага салдата. Вайсковец на наступны дзень атрымаў узнагароду ад Хегсета.
11 лістапада, у Дзень ветэранаў, Піт Хегсет разам з жонкай і памочнікамі фатаграфаваўся каля мемарыяла ў Арлінгтане. На лесвіцы каля Магілы Невядомага салдата нехта з прысутных гучна засмяяўся.
Вартавы Томас Іглесіяс перапыніў абход і гучна адчытаў чыноўнікаў, нагадаўшы ім пра неабходнасць праяўляць павагу.
На наступны дзень Хегсет запрасіў Іглесіяса ў штаб-кватэру міністэрства і ўзнагародзіў яго за добрасумленнае выкананне абавязкаў.
We love soldiers.
We love standards.
Well done, Specialist.
Carry on Patriots. https://t.co/Uk6ek6oOso
Каментары