Свет

Лё Пэн: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае

Лідарка французскіх правых Марын Лё Пен заявіла, што ў выпадку абрання прэзідэнтам Францыі ў наступным годзе спыніць выдзяленне Украіне новай фінансавай дапамогі. Паводле яе, стан дзяржаўных фінансаў краіны больш не дазваляе працягваць такую падтрымку ў найбліжэйшыя месяцы. Пры гэтым Францыя выканае ўжо ўзятыя абавязацельствы, у тым ліку датычныя сумеснай пазыкі Еўрасаюза на 90 мільярдаў еўра, паведамляе Deutsche Welle.

Марын Лё Пэн. Фота: Вікіпедыя

Пра гэта Лё Пен паведаміла 16 лістапада пасля сустрэчы ў Парыжы з паслом Украіны Вадзімам Амельчанкам. Гэта была першая яе сустрэча з украінскім дыпламатам.

Нягледзячы на намер скараціць фінансавую дапамогу, французская палітык заявіла, што Францыя працягне падтрымліваць Украіну пастаўкамі абсталявання, гуманітарнай дапамогай і больш актыўнай дыпламатычнай дзейнасцю. Лё Пэн таксама падкрэсліла, што дасягненне міру павінна заставацца прыярытэтам.

Марын Лё Пэн, якая цяпер лідзіруе ў апытаннях сярод магчымых кандыдатаў на змену Эмануэлю Макрону, раней закідалі сувязі з Расіяй. У прыватнасці, яна сустракалася з Уладзімірам Пуціным у Крамлі ў 2017 годзе, а яе партыя атрымлівала крэдыт ад расійскага банка, які быў цалкам пагашаны ў 2023-м. Пры гэтым Лё Пен асудзіла расійскае ўварванне ва Украіну і заявіла, што з пачатку вайны нязменна падтрымлівае Украіну.

Яна таксама папрасіла перадаць Уладзіміру Зяленскаму, што гатовая сустрэцца з ім у Парыжы або Бруселі. Пра магчымы ўласны візіт у Кіеў, нягледзячы на запрашэнне ўкраінскага прэзідэнта, у заяве не згадвалася.

Апаненты Лё Пен асцерагаюцца, што яе імкненне да хуткага завяршэння вайны можа падштурхнуць Украіну прыняць нявыгадныя ўмовы міру. Эмануэль Макрон, каментуючы гэта пытанне, заявіў, што калі Расія зможа навязаць сваю волю еўрапейскай краіне сілай, аслабленай акажацца ўся Еўропа. Ён таксама папярэдзіў, што спробы абмежаваць рэсурсы, даступныя Украіне, фактычна падштурхоўваюць да несправядлівага міру, які пакіне Украіну і Еўропу ўразлівымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць