Папулярная крама ў Польшчы прызналася, што гандлявала няякаснымі прэзерватывамі
Сетка польскіх крам Rossmann тэрмінова адклікае дзве разнавіднасці прэзерватываў уласнай маркі Preventivo. Лабараторныя выпрабаванні паказалі, што вытворца не забяспечыў стабільную якасць прадукцыі: прэзерватывы з пэўных партый могуць прапускаць вадкасць або рвацца, паведамляе the-warsaw.pl

Купцоў прадукцыі заклікаюць неадкладна спыніць яе выкарыстанне і вярнуць упакоўкі ў краму. Грошы абяцаюць вярнуць нават без чэка.
Адкліканне тычыцца не ўсёй прадукцыі маркі, а толькі асобных партый двух відаў.
Першы від — ультратонкія прэзерватывы Preventivo па 24 штукі ва ўпакоўцы, штрыхкод 4305615918396. Пад адкліканне трапілі ўпакоўкі з тэрмінам прыдатнасці з лютага да чэрвеня
2030 года ўключна, з нумарамі партый 5312, 5526, 5661 і 5662.
Другі від — прэзерватывы Preventivo Mixed з каўчуку, таксама па 24 штукі ва ўпакоўцы, штрыхкод 4305615918433. Для іх вызначаныя наступныя партыі і тэрміны прыдатнасці:
- 2030/01 — 02626;
- 2030/01 — P026-26;
- 2030/06 — P007-26;
- 2029/09 — P018-26, P023-26, P025-26, P027-26, P048-25, P049-25;
- 2029/08 — P029-25;
- 2029/04 — P035-25, P037-25, P044-25;
- 2028/08 — P026-25, P034-25, P039-25.
У краме Rossmann просяць папярэдзіць знаёмых і сваякоў, якія маглі набыць гэтую прадукцыю. Упакоўкі можна вярнуць у любую краму сеткі ў Польшчы, якіх налічваецца больш за 2100. Чэк для вяртання грошай не патрэбны.
Карыстацца прэзерватывамі з названых партый нельга, нават калі вонкава яны выглядаюць нармальна: вытворчы дэфект немагчыма выявіць без праверкі.
Згодна з польскім заканадаўствам аб бяспецы прадукцыі, пры вяртанні небяспечнага тавару прадавец павінен прапанаваць купцу як мінімум два варыянты вырашэння праблемы: замену на бяспечны тавар таго ж тыпу або вяртанне грошай. Сума вяртання не можа быць меншай за тую, якую пакупнік заплаціў.
Калі крама адмаўляецца прымаць тавар, пакупнік можа падаць скаргу ва Упраўленне абароны канкурэнцыі і спажыўцоў або ў ваяводскую гандлёвую інспекцыю. Інфармацыю пра адкліканне небяспечных тавараў у іншых краінах Еўрасаюза можна праверыць у сістэме Safety Gate, дзе збіраюцца адпаведныя папярэджанні.
Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі
Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам
Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе
Што такое мужчынская кантрацэпцыя цяпер? Навукоўцы навучыліся выключаць і ўключаць выпрацоўку сперматазоідаў
Музей у Амстэрдаме выставіў 200‑гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг
Каментары