Культура

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі

Каля ўвахода выстаўлены штучны палец з заручальным пярсцёнкам, апушчаны ў штучную кроў. Яго замовілі ў краме інтымных тавараў.

У рыжскай галерэі Cut Art адкрылася персанальная выстава мастачкі Марыі Гвардзейцавай пад назвай La Petite Mort («Маленькая смерць»), піша Delfi.lv. Мастачка паходзіць з Беларусі і жыве ў эміграцыі. Выстава задае пытанне: калі ў шлюбу ёсць свае рытуалы, чаму іх няма ў разводу? На адкрыцці Гвардзейцава паказала перформанс: па чарзе паклала ў шкляную труну вясельныя сукенкі і засыпала іх зямлёй.

Для мастачкі тэма асабістая: яна развялася пасля 20 гадоў шлюбу. Яе размовы з іншымі разведзенымі жанчынамі сталі асновай кнігі 5‑Minute Bedtime Stories, якая выйшла летась.

Куратарка выставы Ціна Петэрсоне расказала, што мастачка выкарыстала шмат матэрыялаў з гістарычным і сімвалічным сэнсам. Ёсць там і гатовыя прадметы, напрыклад прэзерватывы, напоўненыя сіняй вадкасцю.

Каля ўвахода выстаўлены штучны палец з заручальным пярсцёнкам, апушчаны ў штучную кроў. Яго замовілі ў краме інтымных тавараў. Так мастачка хоча загаварыць пра сэксуальнае жаданне і функцыі цела.

Французскі выраз la petite mort на выставе азначае канец стасункаў і канец ранейшага «я». Пры гэтым па-французску ён азначае таксама аргазм.

Марыя Гвардзейцава. Фота: maria.gvard / instagram

Марыя Гвардзейцава нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Жыве і працуе ў Лісабоне і Рызе. У 2022 годзе адмовілася ад беларускага грамадзянства. Скончыла магістратуру па мастацтве і палітыцы ў Голдсмітс-каледжы Лонданскага ўніверсітэта. Яе працы выстаўляліся ў Музеі Рыжскага гета і Халакоста, у Даўгаўпілскім цэнтры мастацтваў імя Марка Ротка, у Інстытуце мастацтваў Курто і на кірмашы Photo London. У 2022 годзе Гвардзейцава была ў ліку фіналістаў нацыянальнага адбору ў павільён Беларусі на 59‑м Венецыянскім біенале.

Марыя Гвардзейцава — былая жонка заснавальніка Itransition Сяргея Гвардзейцава.

Чытайце таксама:

Беларуская бізнэс-лэдзі расказала пра сямейнае жыццё і развод з заснавальнікам Itransition

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць