Меркаванні1111

Расейскі палітоляг заклікаў дэпартаваць беларусаў

"...Варта падрыхтаваць да дэпартацыі шэраг мясцовых беларусаў, якія сябе «адзначылі», уключна з рэжысэрамі групы Беларускага тэлебачаньня ў Маскве. Пажадана абвясьціць і распачаць кампанію рэгістрацыі беларускіх грамадзян, якія працуюць на тэрыторыі Расеі без афармленьня працоўнага пагадненьня..."

Расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў падрыхтаваў для сайту "Аквілон" чарговы аналіз апошніх дзеяньняў беларускага кіраўніцтва (верасень–кастрычнік 2006). Гэты тэкст трапіў у распараджэньне беларускага Агенцтва фінансавых навінаў.

А.Суздальцаў пасьлядоўна праводзіць паралелі між дзеяньнямі Міхаіла Саакашвілі і Аляксандра Лукашэнкі. І той, і той, на думку А.Суздальцава, імкнучыся ўмацаваць самастойнасьць сваіх дзяржаваў, праводзяць фанабэрыстую, правакацыйную ў дачыненьні да Расеі палітыку. Выснова палітоляга і ягоная рэкамэндацыя кіраўніцтву Расеі: "Шматгадовая палітыка замірэньня А.Лукашэнкі, а таксама маўклівая палітычная, эканамічная, фінансавая, рэсурсавая, рынкавая, міжнародная і вайскова-стратэгічная падтрымка беларускага кіроўнага рэжыму праваліліся. Як на Поўдні, так і на Захадзе мы цяпер маем практычна разбэшчаны ад беспакаранасьці суб’ект міжнароднага права, які дэманструе ўзапраўды ненаедныя жаданьні далейшай каляніяльнай эксплюатацыі Расеі".

А.Суздальцаў прапануе ставіцца да Беларусі выключна прагматычна, з пазыцый радыкальнага рэалізму: «Беларусь нам не саюзьнік, а проста наняты за 7 млрд. даляраў у год ... ільгот ... геапалітычны ландскнэхт. Як Захад дасьць больш, дык адразу беларускі жаўнер апынецца ў Іраку», -- мяркуе А.Суздальцаў.

Ён называе цяперашнюю Беларусь «наймітам» і прапануе весьці зь ёй справы, як з наймітам: «радок у бюджэце, кантракт з дакладнымі фармулёўкамі функцыяў дарожна-паставой службы і колькасьці памежных дазораў з саюзна-памежнымі сабакамі».

А.Суздальцаў прадбачыць прыняцьце Беларусьсю дзеяньняў у сваю абарону ў выпадку, калі Расея будзе працягваць эканамічны ціск. У адказ ён прапануе меры, падзеленыя на тры блёкі.

Першы блёк мусіць быць скіраваны на рашэньне стратэгічных задачаў – рэвізія саюзных дамоўленасьцяў, абсьледаваньне комплексу пытаньняў, зьвязаных з эканамічнай інтэграцыяй, выкананьнем саюзных праграмаў, праблемамі саюзнай уласнасьці. Варта правесьці альтэрнатыўны аналіз вайскова-стратэгічнага значэньня РБ. Вызначыцца ў пляне энэргетычнай інтэграцыі зь Беларусяй і стварэньнем на базе састарэлай трубы «Белтрансгазу» супольнага прадпрыемства.

Другі блёк – тактычны. У А.Суздальцава няма сумневаў у тым, што А.Лукашэнка, адкінуўшы прапановы «Газпрому», увогуле перастане плаціць за газ. Таму А.Суздальцаў гаворыць пра неабходнасьць інвэнтарызацыі беларускай уласнасьці, у першую чаргу нерухомасьці на расейскай тэрыторыі. «Мусяць быць падрыхтаваныя пазовы «Газпрому» ў суды для неадкладнай канфіскацыі гэтай маёмасьці. Варта прадумаць меры блякаваньня і нават канфіскацыі фінансавых актываў беларускай дзяржавы ў расейскіх банках, рухомай маёмасьці, доляў у акцыянэрных таварыствах, транспартных сродкаў». Асобная праца – падрыхтоўка магутнай інфармацыйнай вайны, піша А.Суздальцаў.

«Супраца ў галіне ВПК мусіць быць падрыхтаваная да замарожваньня. Гандаль зброяй – згорнуты. Допускі да сакрэтаў перагледжаныя. Асаблівую ўвагу надаць беларускаму лобі ў Маскве. Мы павінны жорстка папярэдзіць лобі, што не пацерпім, на прыкладзе грузінскай дыяспары, фармаваньня ў Расеі «пятай калёны» А.Лукашэнка на расейскай тэрыторыі і ў расейскіх фэдэральных і абласных установах».

Трэці блёк павінен складацца з тэрміновых мераў супрацьдзеяньня ў бліжэйшыя дваццаць пяць – трыццаць сутак. Сярод іх – «меры дзеля тэрміновага ўвядзеньня абмежавальнага пашпартна-памежнага кантролю на аўтамагістралях і на чыгунцы зь беларускага напрамку, што рэзка абмяжуе доступ грамадзянаў Грузіі на расейскую тэрыторыю».

А,Суздальцаў прапануе ажыцьцяўляць паказальныя дэпартацыі беларусаў на ўзор таго, як робяць з грузінамі: "...якія сябе «адзначылі», улучна з рэжысэрамі групы Беларускага тэлебачаньня ў Маскве. Пажадана абвясьціць і распачаць кампанію рэгістрацыі беларускіх грамадзян, якія працуюць на тэрыторыі Расеі без афармленьня працоўнага пагадненьня і якія атрымліваюць зарплату ў «капэртах», што парушае расейскае працоўнае заканадаўства.

І самае галоўнае, «у лістападзе мусіць распачаць працу крызісны штаб, галоўнай задачай якога да моманту пачатку крызісу мусяць стаць прэвэнтыўныя меры, здольныя мінімізаваць наступствы канфрантацыі з нашым заходнім суседам».

А.Суздальцаў называе А.Лукашэнку знаным «сваім імпульсіўным прыняцьцем простых рашэньняў», таму расейскаму боку прапануецца «падумаць пра меры дзеля тэрміновага перакрыцьця заходняга сэктару супрацьпаветранай абароны, як з боку Масквы, так і з боку Калінінграду. Ня выключаецца выкарыстаньне расейскага аналягу сыстэмы «АВАКС» дзеля перакрыцьця паветранай прасторы на заходнім напрамку, іншых сродкаў кантролю над паветранай прасторай. У лістападзе мусяць быць прынятыя тэрміновыя меры дзеля максымальнай аўтанамізацыі дзьвюх расейскіх баз на тэрыторыі РБ..."

Поўны тэкст чытайце тут.

Варта нагадаць, што гэтага расейскага аналітыка ўзімку гэтага году КДБ Беларусі самога дэпартавала з тэрыторыі нашай краіны.

Каляж Арцёма Лявы

Каментары11

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →