Грамадства

1 сакавіка — чатыры суды над палітвязнямі

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года. 1 сакавіка у судзе Фрунзенскага раёну Менска будуць судзіць Зміцера Новіка.

Ён быў затрыманы 23 сьнежня позна ўвечары дома ў Баранавічах як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачанне Новіку прад’яўлена 30 снежня па ч.2 арт. 293 КК –

удзел у масавых беспарадках.
Ад таго часу знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.

У гэтым жа судзе судзьдзя Тацяна Чаркас будзе разглядаць справу Аляксандра Атрошчанкава.

Таксама 1 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца па ч.2 арт.293 КК РБ - "удзел у масавых беспарадках". Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак а 10-ай гадзіне.

Верагодна, што ў судзе Маскоўскага раёна Менска будзе разглядацца перакваліфікаваная справа Арцёма Брэуса і Івана Гапонава.

Нагадаем, што 22 лютага Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Кунас заявіў хадайніцтва пра перапынак у судовым працэсе на 7 дзён, да 1 сакавіка, – для перапрад’яўлення абвінавачання Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву. Суддзя Любоў Сямахіна хадайніцтва задаволіла.

Каментары

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?26

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Усе навіны →
Усе навіны

Бісквітныя блінцы — рэцэпт

Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?4

Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў9

«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі3

Вучоныя папярэджваюць: калі мы спім пры святле, значна павышаецца рызыка дыябету

Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Дняпры1

Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам8

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь — Зыгар11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?26

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Галоўнае
Усе навіны →