Афіша66

Радыёверсія купалаўскіх «Тутэйшых» прагучыць на Беларускім радыё

28 мая, а 21-й гадзіне.

Радыёверсію спектакля «Тутэйшыя» да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і 90-годдзя з дня напісання п’есы прадстаўляе Першы нацыянальны канал Беларускага радыё,
паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У праекце «Тэатр Беларускага радыё» 28 мая, а 21-й гадзіне радыёверсію спектакля «Тутэйшыя» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы можна будзе пачуць у дзвюх частках.

Упершыню камедыя «Тутэйшыя» была паказаная гледачам у снежні 1926 года на сцэне БДТ-1. У 1990 годзе на гэтай жа сцэне была прадстаўленая яе новая пастаноўка,
якую адзначылі Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Канфлікт твора пабудаваны на супрацьстаянні двух ключавых персанажаў — Мікіты Зноска і Янкі Здольніка. Жанр «Тутэйшых» сам аўтар пазначыў як «трагічна-камічныя сцэны».

Рэжысёр-пастаноўшчык радыёспектакля — Мікалай Пінігін, аўтар музыкі — кампазітар Уладзімір Кур’ян, рэжысёр радыёверсіі — Ліка Пташук. У ролях Мікіты Зноска і Янкі Здольніка — заслужаны артыст Беларусі Віктар Манаеў і артыст Аляксандр Малчанаў.

Іншыя ролі выконваюць: Народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Арнольд Памазан і Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты Зоя Белахвосцік, Наталля Качаткова і Аляксандр Падабед, артысты Алена Сідарава, Аляксандр Гарцуеў, Ігар Дзянісаў, Алег Гарбуз, Вячаслаў Паўлюць.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць