Грамадства5656

Маўклівыя акцыі пратэсту пяройдуць з плошчаў на праспекты

Рух «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» абвясціў умовы першай восеньскай акцыі маўклівага пратэсту.

Першая такая акцыя адбудзецца ў сераду 21 верасня. Плануецца,

што ў гэты дзень з 19.00 да 20.00 цэнтральныя праспекты ўсіх буйных беларускіх гарадоў павінны запоўніцца «людзьмі, якія мірна гуляюць і не ажыццяўляюць ніякіх супрацьпраўных дзеянняў».

Адзін з арганізатараў акцый Вячаслаў Дзіянаў у інтэрв’ю UDF.BY паведаміў, што «будуць абраныя ўчасткі на галоўных праспектах альбо вуліцах гарадоў, дзе будуць канцэнтравацца пратэстоўцы»:

«Гэта значыць, гэтым разам выбраная не канкрэтная плошча,

а нейкі ўчастак на галоўнай вуліцы.
Больш дэталёвая і падрабязная інфармацыя аб кожным горадзе будзе апублікаваная на нашых старонках у інтэрнэце крыху пазней.

Прапанова аб такой тактыцы мерапрыемства была агучаная даволі даўно, яшчэ месяца паўтара таму. Мы глядзелі, дзе праводзіліся акцыі да гэтага, дзе міліцыі складаней за ўсё адрозніць удзельнікаў ад простых мінакоў.

Была зробленая выснова, што менавіта на вуліцы, на тратуарах складаней за ўсё затрымліваць людзей.

Я лічу, што акцыі праводзіць трэба. Цяпер становішча накаляецца. І ніхто, ніводзін аналітык, ніводзін эксперт, не можа спрагназаваць, колькі і якія людзі выйдуць. Ніхто не можа спрагназаваць, калі запаліцца гэтая іскра, калі людзі пачнуць штодня выходзіць, без якіх-небудзь арганізатараў.

Цярпенне ў народу яшчэ ёсць, але Лукашэнка ўжо перайшоў усе магчымыя грані, і рана ці позна ўсё абрынецца. Каб быў каталізатар народнага пратэсту і нязгоды, трэба праводзіць акцыі. Калі іх не будзе, то не будзе ў людзей запалу і іскры».

Ужо вядома, што ў Мінску акцыя 21 верасня пройдзе на праспекце Незалежнасці.

Каментары56

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Усе навіны →
Усе навіны

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх15

«Людзі хочуць літаратуры пра сябе, і вельмі важна, каб пісьменнікі на гэта рэагавалі». Выдавец Янушкевіч расказаў пра поспехі і праблемы свайго бізнэсу1

«Не адпісваюся ад Какабая, каб не прапусціць, як ён будзе піць какачына». Найлепшыя твіты тыдня8

«Тэлефоны праслухоўваюцца сур'ёзнымі хлопцамі». Орбан рыхтаваўся да сустрэчы з Пуціным таемна — як шпіён5

Англія па пенальці перамагла Швейцарыю і выйшла ў паўфінал Еўра-2024 ВІДЭА

Прэзідэнт Эстоніі згадаў Беларусь падчас урачыстасцяў у Вільні7

Беларус прайшоў пешшу 300 км з Партугаліі ў Іспанію. Вось навошта ён гэта зрабіў3

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі4

«Я кірую гэтым светам» — Байдэн7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Галоўнае
Усе навіны →