Ежа2727

«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 

У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher пры ўдзеле Czabor Publishing выходзіць смачная навінка — кніга «Самы цымус» ад Алеся Белага. Выдатны знаўца гістарычных далікатэсаў, Белы прадстаўляе нарысы пра свет беларуска-яўрэйскай кухні, а таксама рэцэпты выбітных страў.

Кніга «Самы цымус» аздобленая аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна.

Першыя нарысы для кнігі Алесь пачаў пісаць яшчэ ў 2007-м. 

«Цягам часу ў мяне назапасілася калекцыя недзе з 10 нарысаў, і паступова чарнавікі пачалі абрастаць падрабязнасцямі, якія датычацца яўрэйскага боку страў. Калі ў 2022-м я эміграваў, спачатку думаў займацца іншымі кніжкамі, а ў першыя паўгода ўвогуле нічога не мог пісаць. Восенню 2022-га пачаў працаваць над кнігай больш мэтанакіравана і недзе восенню 2023-га здаў у выдавецтва яе тэкст», — прыгадвае аўтар.

Кніга складаецца з 15 нарысаў і некалькіх дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў, малюнкі да яе стварыў беларускі мастак Юрый Таўбкін. Што гэта за стравы? Канешне, сярод іх ёсць цымус, які трапіў і ў назву кнігі: 

«Гэта дэсерт, які часта робяць з морквы. У беларускай, польскай, украінскай і расійскай мовах выраз «самы цымус» азначае ў вузкім сэнсе самае смачнае, а ў болей шырокім — самае істотнае. Для кнігі гэта флагманская страва. Толькі калі пісаў гэтую кнігу, даведаўся, што ў беларускай сялянскай кухні гэтая страва таксама ёсць, яе гатуюць на паўночным захадзе краіны». 

Алесь расказвае, што згаданыя ў кнізе стравы ў значнай ступені агульныя для беларусаў і яўрэяў, то-бок яны прыйшлі або ад адных, або ад другіх — атрымаўся незапланаваны культурны абмен. Ёсць там і трэці ўдзельнік — шляхта Вялікага княства Літоўскага, бо і яна рабіла свой унёсак у тую агульную кухню, якая аб’яднала беларусаў і яўрэяў у нашым мінулым. Белы апісвае гэтую еднасць як віртуальны агульны стол, за які ён паспрабаваў пасадзіць беларускага мужыка, літоўскага пана і яўрэйскага рамесніка ці гандляра, хаця насамрэч гэтыя персанажы ніколі не сядзелі за адным сталом.

Але не адным цымусам — кніга расказвае ў тым ліку пра крупнік, абаранкі, кнышы, дранікі, якія ў яўрэяў завуцца латкес, зацірку. Да гэтага дадаецца рэцэпт напою, які быў не чужы і яўрэям — гаворка пра зуброўку.

Кніга «Самы цымус» аздобленая аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна.

Алесь не толькі дае рэцэпты гэтых страў, але і вывучае іх гісторыю і сімвалізм: «Яўрэі пазычылі некаторыя з гэтых страў у мясцовага насельніцтва і потым далі ім дадатковую кар’еру, часам нават перавозілі за акіян, як у выпадку з абаранкамі-бейгламі, якія сталі папулярнымі ў амерыканскай культуры, ці з дранікамі-латкес. Па такім прыкладзе можна раскручваць і беларускую кухню.

Гэта ў нейкім сэнсе нечаканая кніга як для яўрэяў, так і для беларусаў. Кожны з гэтых бакоў часта не ў курсе і пра сваю частку паходжання гэтых страў, тым больш пра лёс гэтых страў у сваіх візаві, а гэта ўсё падрабязна разглядаецца ў кнізе. Беларус, яўрэй, паляк ці літовец — хто б ні прачытаў гэтую кнігу, яна істотна пашырыць яго культурны далягляд і здыме многія стэрэатыпы».

Кніга «Самы цымус» аздобленая аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна.

Штодзённае яўрэйскае меню мала чым адрознівалася ад штодзённага беларускага рацыёну, то-бок падобных смакаў там багата. Алесь тлумачыць, што ён абіраў для кнігі толькі тыя стравы, якія ў пэўным сэнсе сталі легендарнымі з абодвух бакоў, пакінулі сапраўды глыбокі след у абедзвюх культурах. Напрыклад, такія бядняцкія супы, як зацірка і крупнік, былі вельмі распаўсюджаныя, бо гэта вельмі простыя і танныя стравы, а асноўная маса беларусаў і тутэйшых яўрэяў была вельмі беднай.

Яшчэ адзін крытэр адбору — уключаць у кнігу толькі тыя стравы, пра якія шмат вядома з этнаграфіі, з мемуарнай і мастацкай літаратуры.

У кнізе шмат маляўнічых дэталяў пра стравы з яўрэйскай і беларускай класікі, ёсць розныя анекдоты і жарты. На думку аўтара, можна было ўключыць у яе і больш страў, але ж хацелася пакінуць «самы цымус», тое, дзе гэтыя дзве кухні дакранаюцца адна да адной, хаця агульнае ў іх гэтым не вычэрпваецца: 

«Можна было б напісаць і пра галубцы, і пра халаднік, але ў гэтых страў не настолькі збалансаваныя гісторыі, каб можна было аднолькава казаць і пра іх беларускі, і пра іх яўрэйскі бакі. Той жа халаднік быў добра вядомы ў яўрэяў, але апроч гэтага я не так шмат магу сказаць пра гэты яго бок».

Кніга Алеся Белага «Самы цымус: смакі і водары беларуска-яўрэйскай кухні» выйдзе 25 чэрвеня. Цяпер яна даступная па перадзамове на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher — замовіць выданне можна тут

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Літвін
    01.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • НН, што з вамі?
    01.07.2024
    Нават кнігі назву няправільна напісалі 🤦🏼‍♂️
  • Сямен
    01.07.2024
    feafania, наш "паважаны" аўтар Цынуса - грамадзянін ізраіля, ніякага дачынення да Беларусі не мае. Я шмат разоў чытаў яго каментары і дыскусіі ў розных гістарычных чатах, дзе ён пазіцыянуе сябе як вялікага беларускага гісторыка пад нікам "Ганарлівы літвін". (блюзьнерства з вуснаў чалавека, які пагарджае беларускі народ).
    Чалавек, не гледзячы на ​​тое, што размаўляе на беларускай мове, ён страшнейшы за апошняга беларусафоба, бо прапагандуе жорсткае адмаўленне беларускага народа як паўнавартасную нацыю, выключае беларускі этнас як такавы – для яго гэта беларусікі, белОРУССкія, а гісторыю ВКЛ у сваіх артыкулах перапісаў цалкам на карысць жамойтаў, беларусам жа пакінуў ролю аморфных халопаў. Здаецца і сівізна на галаве, а ў самой башцы не тое, што каша, тамака проста смецце.
    Кніжачку яго рэкамендую адразу ў сметнік.

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку1

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі і замянілі на прапагандыста з Рагачова

На Ваўпшасава ў Дражні машына амаль цалкам сышла пад ваду ФОТАФАКТ

Арына Сабаленка: Плячо зажыло. На гэтым тыдні я пачынаю гуляць1

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку1

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Галоўнае
Усе навіны →