Здароўе99

Эканомім на здароўі: «сінтэтычная» школьная форма

Навіна ад «Славянкі» — пінжак, уладальніку якога гарантуецца «абарона ад электрамагітнага выпраменьвання».

Сёлета ў Беларусі цяжка знайсці школьную форму айчыннай вытворчасці з натуральных валокнаў.

55% поліэстэру і 45% віскозы — яшчэ ў найлепшым выпадку. Часцей трапляюцца строі, вырабленыя цалкам з паліэстэру. І гэта для школьніка!

Рэпарцёрка «НН» наведала ўнівермаг «Беларусь». Дадатковыя секцыі дзіцячай вопраткі арганізаваныя адразу на ўваходзе. Першым трапляецца пад руку бліскучы пінжак для хлопчыкаў фабрыкі «Камінтэрн». Склад: 63% поліэстэр, 34% віскозы і 3% спандэкс. Побач вісіць даволі падобны строй ад «Баранавіцкай швейнай фабрыкі»: 65% паліэстэру і 35% віскозы.

«Абарона ад электрамагітнага выпраменьвання»

А вось навіна ад «Славянкі» — пінжак, уладальніку якога гарантуецца «абарона ад электрамагітнага выпраменьвання». Ці прасцей — ад мабільнага тэлефона. Як пазначана на этыкетцы, матэрыял прайшоў выпрабаванне ў Інстытуце прыкладной фізікі Акадэміі навук! І што за цудадзейная высокатэхналагічная матэрыя? Ха! 63% поліэстэр, 34% віскозы і 3% спандэкс.

«З бавоўны дакладна нічога не знойдзеце», — кажа Наталля Шакун, прадавачка.

«Іх зараз проста не вырабляюць, — дадае яе калега. — Дарагія, мабыць. Часам трапляюцца паўшарсцяныя строі, але іх хутка разбіраюць».

Тым часам адна бабуля раіць мне пашукаць баваўняныя пінжакі ад фабрыкі «Маруся».

У пошуках «Марусі» падымаюся на трэці паверх у секцыю дзіцячага адзення. Знаходжу модны, не падобны да іншых пінжачок гэтай маркі. Ну вось, дзякуй богу, — 97% бавоўна, 3% эластан. Але цана амаль у тры разы вышэйшая за «сінтэтычны» аналаг — 249 900 рублёў (побач вісіць пінжак іншага беларускага вытворцы ўсяго за 87 890 рублёў).

Сінтэтычнае — нездаровае

Як уплывае сінтэтычная вопратка на здароўе і самаадчуванне дзяцей? Якая доля поліэстэру і віскозы дапушчальная?

Дактары адназначна выказваюцца наконт «ненатуральных» тканінаў. Сінтэтыка правакуе назапашванне статычнай электрычнасці і прыводзіць да дыскамфорту, уплывае на цэнтральную нэрворую сістэму, а пылінкі, бруд, мікраарганізмы «прыліпаюць» да вопраткі.

Да таго ж, сінтэтыка парушае і паветрапранікальнасць тканіны, у выніку чаго цела «не дыхае», дзіця пацее, пераахалоджваецца і хварэе.

У Еўропе добрыя фірмы шыюць для дзяцей адзенне з бавоўны і воўны.

«Для ўрачыстых выпадкаў»

Па каментар мы звярнуліся да загадчыцы аддзелам гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алы Малахавай.

«Каб такія паказнікі, як паветрапранікальнасць і гігіраскапічнасць адпавядалі норме, доля сінтэтычных валокнаў у строях не павінна перавышаць 67%. Для кашуляў і блузак — да 40%. Калі ж склад тканіны — чыстая сінтэтыка, то пазначаецца, што гэта строй «для ўрачыстых выпадкаў», — кажа Малахава.

Такім чынам, беларускія вытворцы не парушаюць заканадаўства, вырабляючы адзенне з высокай доляў утрымання сінтэтыкі. У іншым выпадку іх прадукцыя для большасці насельніцтва будзе не па кішэні.

Каментары9

Цяпер чытаюць

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў16

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць