Меркаванні55

Беларуская глыбіня. Удых

Піша Павел Севярынец.

    Дух ва ўсё пранікае,
    І ў глыбіні Божыя.
    І да Карынфянаў, 2:10

Ужо сцямнела, і раптам выклікаюць у дзяжурку. Там — два здаравезныя незнаёмыя тыпы ў чорных скуранках. «Мы да Вас», — кажуць яны. О, думаю, няйнакш угаворваць наконт «прашэння аб памілаванні». «Прайдзёмце». Ну-ну, прай-дзёмце. Ідзём у альтанку, што насупраць дзяжуркі пад камерамі. Сядаем. Яны глядзяць на мяне. Вывучаюць. Я, стаіўшы дыханне, на іх. Нарэшце:

«Паша, мы прадпрымальнікі з Пінска. Як усё дастала!.. Прачыталі, што цябе сюды запёрлі. Скажы, што рабіць. Мы гатовыя».

Маўклівыя акцыі зніякавелі. Народны сход малалюдны. Таемна ўзаконеныя расстрэльныя папраўкі. Што цяпер?

«Цяпер ні капейкі рэжыму!» — пераканана кажа адна мая госця-пенсіянерка.

«Ячмень тысячу дзвесце... Як скаціну карміць? Як жыць цяпер, а?» На склад тэлефануе кабета, плача, захліпаецца.

Але народнае абурэнне само па сабе ні ўва што не выліваецца, проста паціху гніе ўнутры. Сістэма вышчамляе здольных да дзеяння паасобку — вылічвае, атачае і разам націскае на ўсе рычагі, каб чалавек адчаяўся.

Старэйшае пакаленне пружанскіх дэмакратаў не ведае, што за моладзь узняла на шматпавярхоўцы бел-чырвона-белы сцяг. І вернікі цэркваў не знаёмыя з мясцовымі незалежнымі журналістамі, і пратэстоўцы з рабочых не маюць уяўлення, што недзе ў Брэсце ёсць нейкія праваабаронцы.

Блогеры ў сеціве, інтэлігенты на кухнях, прадпрымальнікі на кірмашах — кожны спраўна кіпіць у сваім ціхім віры. Мы такія засяроджаныя і такія незадаволеныя, што не заўважаем нават уласнай большасці.

Мы дыхаем часта і дробненька, сумятліва, аглядваючыся. Мы ненавідзім, баімся і спяшаемся з прыдыханнем. Мы адвучыліся глыбока дыхаць.

Беларусам патрэбны глыбокі ўздых. Каб агледзецца, адчуць: тых, хто з намі, болей, чым тых, хто з імі, і напоўніць свае лёгкія, галовы, сваю кроў верай і салідарнасцю.

Хто дае такі дух? Той жа, хто дае жыццё целу, любоў сэрцам і адвагу баязлівым. І з кожным удыхам, з кожным учынкам упэўненасць будзе расці.

Беларусам, глыбокім людзям, патрэбны вельмі глыбокі ўдых, каб наважыцца на агульную справу або асабісты рашучы ўчынак.
Да каранёў лёгкіх, стомленых страхам; да самага сэрца, пакліканага ці вечна дрыжэць, ці вольна біцца; да дна людской абыякавасці і няўдзячнасці — удыхнуць. Каб натхніцца, каб аб’ём кіслароду расправіў грудзі і плечы. Каб дапяць да ўдыху Дашкевіча ў Глыбокім.

Нават калі гэта балюча — удыхнуць.

Моц салідарнасці зыходзіць з твайго асабістага рашэння: кідаць усе справы, калі патрабуецца дапамога таму, з кім ты аднаго духу. Адзін за ўсіх — і ўсе за аднаго.

Ператрус у кватэры сеткавага рэвалюцыянера ў Мінску — усе вернікі, прадпрымальнікі, рабочыя і, вядома, праваабаронцы збіраюцца там. Незалежным журналістам у Маладзечне далі суткі — сто чалавек нясуць перадачы, шлюць тэлеграмы, дапамагаюць сям’і. Падтрымка ператвараецца ў акцыю ў любым месцы і ў любы час, у кожным выпадку — каб пераслед за «масавае бяздзеянне» страціў сэнс. Салідарнасць як адказ на рэпрэсіі хутка нараджае салідарнасць як ініцыятыву, рух, які немагчыма пракантраляваць, рух, залежны ўжо не ад дробнапалітычнай сумятні, а (ні больш, ні менш) ад волі народа.

Адзін за ўсіх — паводле такога правіла 2000 гадоў таму перамог Ісус. Нам засталося толькі падхапіць: і ўсе за аднаго!

Пасля правалаў і расчараванняў 2011 нам патрэбны Глыбокі Удых. Еднасць у цярпенні, трыванні, узаемадапамозе, супольнай малітве — гэта Глыбіні Божыя, якіх жахаюцца рэжымы.

Удыхнуць паху апалага лісця, горычы вогнішчаў, свежага першага снегу. Удыхнуць неба на ўсю Беларусь. Бо, дыхаючы верай, любоўю і салідарнасцю, ты ўдыхаеш Бога.

Беларуская глыбіня. Сем сыноў Ёва

Глядзі яшчэ: Беларуская глыбіня. Частка І

Беларуская глыбіня. Каменда

Беларуская глыбіня. Ластаўкі ў стрэсе

Беларуская глыбіня. Пераўтварэнне Госпада

Каментары5

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →