Музыка2323

Уітні Х’юстан. Яна сама гасіла сваё святло

Спявачка сканала ў Бэверлі-Хілз на 49-м годзе жыцця.

Не стала амерыканскай спявачкі і актрысы Уітні Х’юстан.

На гэтым тыдні яна некалькі разоў з’яўлялася ў Лос-Анджэласе, а ў суботу павінна была наведаць вечарынку, якую вось ужо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў арганізуе адзін з кіраўнікоў Sony Music Клайв Дэвіс за дзень да ўручэння музычных узнагарод «Грэмі».

Таксама спявачка збіралася ўзяць удзел у адным з самых папулярных тэлешоу на амерыканскім тэлебачанні X Factor.

На працягу многіх гадоў Х’юстан пакутавала ад наркатычнай і алкагольнай залежнасці,
у чым неаднаразова прызнавалася па тэлебачанні.

Яе самай знакамітай працай на кінаэкране стала роля ў фільме «Целаахоўнік», а саўндтрэк да гэтым фільму з трэкам I Will Always Love You — стаў самым прадаваным саўндтрэкам ў гісторыі сусветнага кінематографа.

Х’юстан сканала ў Бэверлі-Хілз на 49-м годзе жыцця. На працягу апошніх дзён

яе пастаянна бачылі разам з музыкам Рэй Джэем. Ён і знайшоў цела спявачкі ў гатэлі Beverly Hilton Hotel (паводле іншых звестак, Х'юстан знайшоў целаахоўнік).

Яна на працягу 15 гадоў была замужам за рэперам Бобі Браўнам. У іх ёсць дачка Бобі Крысціна.

Х’юстан паспела завяршыць працу над фільмам Sparkle, дзе іграе галоўную ролю.
Ён павінен выйсці на кінаэкраны ЗША ў жніўні гэтага года. Яна запісала і некалькі песень да саўндтрэку гэтага фільма.

Крыніцы партала tmz.com паведамляюць, што ніякіх відавочных прыкмет наўмыснага забойства на целе зоркі не выяўлена. Па словах людзей з атачэння Х’юстан, увечары напярэдадні трагедыі спявачка бавіла час з сям’ёй і сябрамі.

Калі верыць супрацоўнікам гатэля, напярэдадні Уітні нешта святкавала ў бары гасцініцы. Кампанія спявачкі піла і моцна шумела.
Нягледзячы на ​​тое, што гатэль у дадзены момант запоўнены ўдзельнікамі «Грэмі» (цырымонія ўручэння адной з самых прэстыжных узнагарод у свеце музыкі адбудзецца сёння, 12 лютага), кампанія Уітні Х’юстан прыкметна вылучалася гучнымі паводзінамі.

А маці Уітні Х’юстан, Сісі, паведаміла, што размаўляла з дачкой літаральна за паўгадзіны да яе смерці, і не заўважыла ў яе голасе і манеры зносін нічога незвычайнага. Спявачка Дайан Уорвік, сястра Уітні Х’юстан, таксама ў поўнай разгубленасці — яна тэлефанавала Уітні за некалькі гадзін да трагедыі, каб удакладніць, за якім столікам яны будуць сядзець падчас «Грэмі». Уітні была спакойная і з радасцю рыхтавалася да цырымоніі.

Бобі Браўн, былы муж Уітні, даведаўшыся пра яе смерць, расплакаўся, яго з цяжкасцю змаглі супакоіць.
Аднак запланаваных канцэртаў не адмяніў.

* * *

Уітні Элізабет Х’юстан нарадзілася 9 жніўня 1963 у горадзе Іст-Оранж, штат Нью-Джэрсі.
Яна была малодшай з траіх дзяцей у сям’і Джона і Сісі Х’юстан. Яе маці, стрыечная сястра Даён Уорык і хросная маці Арэта Франклін былі вядомымі персонамі ў свеце рытм-энд-блюзу, соўлу і госпел-музыкі.

У 11 гадоў Уітні пачатку саліраваць у хоры баптысцкай «Царквы новай надзеі» ў Ньюарку. У маладосці працавала рэкламнай мадэллю і выступала ў нью-ёркскіх клубах. Пачатак яе музычнай кар’еры паклаў кантракт са гуказапісвальнай фірмай Arista Records ў 1983 годзе.

У 1992 годзе Уітні Х’юстан ўступіла ў шлюб з рэп-спеваком Бобі Браўнам і праз год нарадзіла дачку Крысціну. Пасля іх сямейнае жыццё была азмрочана скандаламі, у 2003 годзе паліцыя арыштавала Браўна за збіццё жонкі. У 2007 году яны развяліся.

У 2000–2005 гадах спявачка нярэдка адмяняла канцэрты і сустрэчы, і, на думку многіх, выглядала нездаровай і паводзіла сябе на публіцы неадэкватна,

аднак у апошні час яе фізічная форма палепшала, а вакальныя дадзеныя аднавіліся.

Яна трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як артыстка, што мае найбольшую колькасць узнагарод — у яе шэсць Grammy, пятнаццаць Billboard Music Awards, 21 — American Music Awards, дзве Emmy.

Каментары23

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць