Кіно33

«Галодныя гульні»: антыўтопія пра таталітарную дзяржаву

Кіно паводле амерыканскага бестсэлера — у мінскіх кінатэатрах.

У пракат выйшлі «Галодныя гульні» — экранізацыя падлеткавай антыўтопіі пра тое, як маладых людзей прымушаюць забіваць аднагодкаў, каб была навука жыхарам таталітарнай дзяржавы.

Кожны год 12 некалі мяцежных раёнаў-дыстрыктаў дзяржавы Панем (куток Паўночнай Амерыкі, што перажыў нейкую страшную катастрофу), адпраўляюць па адным юнаку і адной дзяўчыне ў сталіцу Капітолій для ўдзелу ў «галодных гульнях».

Гэта такое рэаліці-шоу накшталт «Апошняга героя», у якім за два тыдні з 24 удзельнікаў жывым павінен застацца толькі адзін.
Сталічным моднікам голад не пагражае, затое ў шахцёрскім Дыстрыкце нумар 12 пытанне пражыцця стаіць востра, а браканьерскія навыкі, напрыклад, падстрэліць вавёрку або курапатку ў запаветным лесе, цэняцца высока. Калі жэрабя ўдзельнічаць у «зарніцы» на выжыванне падае на зусім юную і відавочна не прыстасаваную да суровых умоў Прымроуз Эвердын (Умлоу Шылдз), яе месца займае старэйшая сястра Кэтніс (Джэніфер Лоурэнс). Дзяўчына-паляўнічая б’е з лука не горш Робіна Гуда або Вільгельма Тэля, але з людзьмі цяжка знаходзіць агульную мову. Кампанію ёй складзе сын пекара (Джош Хатчэрсан), якія кормяць батонамі свінняў у туманных ўспамінах гераіні.

Тым, хто разлічваў на колькі-небудзь жорсткую мясарубку, варта зменшыць чаканні.

У «Галодных гульнях» амаль адсутнічае падлеткавае калецтва, затое

з лішкам хапае буйных і звышбуйных планаў разгубленых твараў і шпацыраў па лясных гушчарах.
Гэта, вядома, зусім не «Каралеўская бітва» Кіндзі Фукасаку, дзе ў рамках падобнай дзяржаўнай праграмы школьнікі «мачылі» адзін аднаго.

Рэжысёр Гэры Рос («Плезантвіль», «Фаварыт») экранізаваў першы з трох тамоў папулярнай у Амерыцы трылогіі С’юзэн Колінз пра нялёгкую юнацкую долю ў постапокаліптычнай антыўтопіі. Будучаму кінасэрыялу загадзя прадказваюць лёс «Прыцемак», але першая серыя выяўляе больш адрозненняў, чым падабенстваў з вампірскай сагай.
Там было дзявочае мленне на фоне зялёных лясоў. Тут тыя ж лясы становяцца месцам для вывучэння правілаў выжывання не столькі ва ўмовах дзікай прыроды, колькі ў рамках тэлевізійнага шоу, дзе аднолькава важна ўмець спаць на дрэве і падабацца гледачам.

У «Галодных гульнях» амаль усе гвалт вынесены за кадр, а Харальсан са шклянкай у руцэ часцей дае ўрокі коцікавай хітрасці: зрабіць ручкай публіцы, пацалаваць хлопца — не столькі растапіць сэрцы нават, колькі выклікаць замілаванне.

Суровая дзяўчына стараецца, а прыклееныя да экранаў жыхары Капітолія падыгрываюць няскладнаму пастаральнаму дуэту следопыткі і свінапаса. Выходзіць не дужа пераканаўча, але спішам гэта на дэфіцыт пачуццёвасці, на які верагодна пакутуюць пераапранутыя ў кіслотных колераў ўборы гараджане.

У выніку і для сацыяльнай крытыкі, і для рэйтынгавага тэлешоу выходзіць залішне вегетарыянскае відовішча.
Вялацякучая гісторыя распускае рэдкія сутычкі, лясныя наркатычныя трыпы, шэраг вядомых асобаў:
Лені Кравіц — душэўны стыліст, Дональд Сазэрленд — старэючы дучэ, Стэнлі Тучы — расфранчаны тэлевядучы.
Дзеянне прабуксоўвае, супернікі распускаюцца масоўкай, адстаўка рэжысёра трансляцыі (трагічны Уэс Бэнтлі з «Прыгажосці па-амерыканску» з дзіўна падстрыжанай барадой) немінучая: у дырэкцыях праймавага вяшчання памылак не даруюць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт28

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць