Архіў

Акуляры Домаша (Ці можа нізкі на вочы чалавек стаць прэзыдэнтам у Беларусі?)

№ 52 (209), 26 сьнежня 2000 г. — 3 студзеня 2001 г.


 

Акуляры Домаша

Ці можа нізкі на вочы чалавек стаць прэзыдэнтам у Беларусі?

Паводле аўтараў “Псыхалягічнага дапаможніка для палітыкаў” пад рэдакцыяй Ягоравай-Гантман, большасьці людзей лідэр уяўляецца як салідны чалавек, немалады, прыемны для вока, прычым мужчына, а не жанчына. Праведзенае ва Ўкраіне дасьледаваньне паказала: большасьць украінскіх выбарцаў (пад 80%) лічыць, што прагаласавалі б за кандыдата зь непрыемным тварам і нават не зьвярнулі б увагі. Аднак такія вынікі нельга лічыць паказальнымі, бо выбарца звычайна ня можа прааналізаваць мэханізмы ўплыву палітыка на сябе, і галасуе за кандыдата, прываблены ягоным выглядам, хоць сам сьвята ўпэўнены, што яго пераканала палітычная праграма.

Як мусіць выглядаць ідэальны палітычны лідэр? Агульнай схемы няма. Спэцыялісты звычайна раяць пазьбягаць усяго, што можа адцягнуць увагу выбарца падчас сустрэчы – прычоска не павінна быць экстравагантнай, скура мусіць быць дагледжаная, акуляры найлепш замяніць на лінзы.

Супрацоўнікі групы дасьледаваньня псыхалёгіі масавай камунікацыі Маскоўскага ўнівэрсытэту прыйшлі да высновы: досьвед заходніх іміджмэйкераў не заўсёды прыдатны для ўсходнеэўрапейскай рэчаіснасьці. Напрыклад, парада апранацца строга і някідка, каб вопратка не адцягвала ўвагі гледача, доўгі час не апраўдвала сябе на постсавецкай прасторы, бо “былым савецкім грамадзянам такі дзелавы стыль больш нагадваў райкам КПСС; у нашым мінулым панавалі шэрыя строі, таму яны выклікаюць нэгатыўную рэакцыю. Строй мусіць быць запамінальным, падкрэсьліваць мужнасьць ці жаноцкасьць. Гэта выклікае зацікаўленьне і сымпатыю”. Забракавалі таксама распаўсюджанае меркаваньне, што ў нас кандыдат мусіць увесь час усьміхацца ў кадры.

На выбар чалавека ўплываюць ня пэўныя рысы твару як такія, а сацыяльны стэрэатып – сукупнасьць уяўленьняў, што фармуюцца ў сьвядомасьці грамадзтва. У кожнай краіне існуе свой архетып лідэра – у залежнасьці ад палітычных традыцый, гістарычных абставін, эканамічнай сытуацыі. Стэрэатыпы, што ўплываюць на паводзіны беларускіх выбарцаў, яшчэ не зрабіліся аб’ектам вялікага сацыялягічнага дасьледаваньня, хоць кампанія выбару адзінага дэмакратычнага кандыдата — добрая нагода для гэтага.

Ці могуць беларускія выбаршчыкі прагаласаваць за кандыдата ў акулярах? – спыталіся мы, маючы на ўвазе, што пераважная большасьць дэмакратычных суполак схіляецца да падтрымкі Сямёна Домаша.

Алег, журналіст, баксэр па адукацыі: Не, бо чалавек у акулярах выглядае безабаронным. Палітычнаму лідэру нельга выглядаць безабаронным.

Ніна, супрацоўніца “сабесу”: Прагаласуюць менавіта за чалавека ў акулярах. Наш народ думае, што калі ў акулярах, значыць, вельмі разумны, адукаваны. Зразумела, акуляры ня ёсьць гарантыяй вялікага розуму, але гэтага стэрэатыпу з нас ужо ня выб’еш.

Станіслаў, настаўнік фізыкі, матэматыкі і вайсковай падрыхтоўкі ў Менскім раёне: Наўрад ці. Калі чалавек абірае прэзыдэнта — прадстаўніка ўсяго народу — ён імкнецца выбраць найлепшага – самага здаровага, моцнага, у якога ня будзе восьпінаў на твары, будуць добрыя зубы, і, натуральна, ніякіх акуляраў.

Саша, “ня месны”: За акулярыка прагаласуюць, а вось за лысага й вусатага – ужо напэўна не.

Ядвіга, гандлярка на “Дынама”: Хутчэй не, бо акуляры (асабліва цёмныя) ствараюць бар’ер паміж табой і чалавекам, я гэта па маркетынгу, здаецца, вучыла.

Віталь, супрацоўнік фірмы па рамонце кампутараў: Акуляры лічацца прыкметай інтэлігенцыі, а асноўная маса выбарцаў – рабацягі. Такі кандыдат ня будзе для іх “сваім”.

Інэса, працуе хатняй работніцай у сям’і дактароў 1-й больніцы: Наўрад ці, бо мяркуецца, што чалавек у акулярах – гэта той, хто сядзіць над паперамі ў сябе ў кабінэціку і не арыентуецца ў тым, што адбываецца ў краіне за сьценамі яго канторы.

Эўлялія, пэнсіянэрка, за Сталіна была рэпрэсаваная: За яго могуць прагаласаваць, бо цяпер многа хто дробна бачыць, многа хто носіць акуляры і гэта ні пра што ня кажа.

Валодзя, майстар у домаўпраўленьні: А чаго не? Што могуць не прагаласаваць людзі зь вёскі, для якіх акуляры будуць асацыявацца з горадам? Дык падлічыце працэнт тых, хто жыве на вёсцы, і тых, хто жыве ў гарадох.

Русана, працуе ў Маскве на заробках: Чалавек у акулярах бачыць сьвет не такім, якім яго бачыць чалавек без акуляраў. Асабіста я прагаласавала б за такога кандыдата менавіта з-за гэтага, але я ня пэўная, што большасьць пагодзіцца са мною.

Віктар, “тожа бээнэфавец”: Я тожа па-беларуску люблю гаварыць, я тожа бээнэфавец, лічыце. Гэта вы пра Домаша намякаеце? А чаму ж ня можа? Ну, не за Казлоўскага ж з Чыгіром будзе народ галасаваць!

Галіна, выкладчыца Тэхналягічнага: Хай ідзе на выбары разам зь віцэ-прэзыдэнтам без акуляраў.

Апытвала Ганна Штэйнман


Каментары

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць