Каранавірус у Докшыцах адступае: за тыдзень ніхто не памёр
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла намесніца старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Аксана Палачаніна.
29.04.2020 / 21:10
«У нас абстаноўка стабілізавалася. Няма вялікага росту захворванняў, які быў напачатку красавіка: апошнія тры дні шпіталізуюць з пнеўманіяй па 3 чалавекі. Раней было і 10, і 12 чалавек на дзень. За апошні тыдзень таксама ніхто не памёр», — сказала Палачаніна і дадала, што ўсе ўстановы адукацыі і прадпрыемствы горада працуюць.
Інфармацыю пра зацішша пацвердзілі і медычныя крыніцы ў горадзе.
Докшыцы, фота Маршрут.бел