Грамадства77

У Докшыцах ад каранавіруса памерлі дзве работніцы хлебазавода

«Нашай Ніве» стала вядома яшчэ пра тры смерці ў Докшыцах. У двух выпадках сваякі кажуць пра каранавірус. Усяго нам вядома пра мінімум 12 смерцяў ад «пнеўманій» у гэтым раёне.

Чытайце. «І хто сядзеў каля яе, зляглі з пнеўманіямі». Докшыцы спрабуюць зразумець, як занёсся вірус

17 красавіка ў Докшыцах памерла 51-гадовая Ларыса Мельнікава. Сын жанчыны паведаміў, што ў яе быў каранавірус.

Ларыса жыла адна. Прастудзілася, забралі ў бальніцу. Праз 11 дзён памерла.

Па словах сына, прычынай смерці запісаныя каранавірус і сардэчная недастатковасць.

Ларыса Мельнікава, фота з «Аднакласнікаў»

Мельнікава працавала на докшыцкім хлебазаводзе. А на наступны дзень, 18 красавіка, памерла яе калега, 59-гадовая Крысціна Хацяновіч.

Сваякі пацвердзілі: у жанчыны быў каранавірус. Але падрабязней гаварыць ніхто з іх не захацеў.

Крысціна Хацяновіч, фота з «Аднакласнікаў»

«Наша Ніва» звязалася з Аляксеем Байковым, дырэктарам хлебазавода. Ён расказаў, што аналізы яшчэ дзвюх работніц паказалі Covid-19. Але, кажа дырэктар, адну жанчыну ўжо выпісалі з бальніцы, другую хутка выпішуць.

Што тычыцца работнкаў, якія выявіліся кантактамі першага ўзроўню, то ўсе былі адпраўленыя на 14-дзённы каранцін.

«Праца ідзе ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, нават больш за тое. Тры разы на суткі апрацоўваем усе памяшканні, у канцы кожнай змены ўсё, нават дзверы, вокны і бытоўкі, дэзынфікуецца», — запэўнівае дырэктар. 

У пятніцу, 17 красавіка, памёр таксама 73-гадовы пенсіянер з Докшыц Міхаіл Трашчанка. У пасведчанні аб смерці мужчыны стаіць «вострая рэспіраторная недастатковасць» і «пнеўманія, узбуджальнік якой не вызначаны». 

«Пра каранавірус нічога не ведаю. Мне нічога не казалі. Мне праверылі лёгкія на флюараграфіі, сказалі, што ўсё нармальна і каб я менш хадзіла на вуліцу. Муж вельмі хворы быў, меў паліцытэмію, гэта сур’ёзнае захворванне крыві. 10 гадоў таму перанёс абшырны інфаркт, два гады таму ляжаў у рэанімацыі з ацёкам лёгкіх, — кажа жонка Міхаіла Трашчанкі.

— А цяпер ізноў ляжаў у бальніцы. Паклалі на два тыдні, пасля выпісалі, а ён паехаў на рыбалку. Пасля рыбалкі стала кепска, ізноў забралі ў бальніцу. Правёў там 10 дзён, калі сталі разгружаць бальніцы, яго выпісалі. Але дома яму зноў стала кепска, я выклікала хуткую. У трэці раз у бальніцы муж праляжаў 11 дзён і памёр».

Але, кажа жонка, хавалі Трашчанку ў закрытай труне.

«Чаму? Не ведаю, нам ніхто нічога не казаў. Ці можна было адкрываць, таксама не сказалі», — расказала нам ягоная жонка.

Чытайце. Докшыцкая пляма. За некалькі дзён у маленькім гарадку ад пнеўманіі памерлі, як мінімум, трое

Усяго «Нашай Ніве» вядома пра як мінімум 12 смерцяў ад «пнеўманій» у гэтым раёне.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць