Грамадства1515

Докшыцкая пляма. За некалькі дзён у маленькім гарадку ад пнеўманіі памерлі, як мінімум, трое

Докшыцы на слыху апошнімі днямі — у невялікім горадзе на 7 тысяч жыхароў налічылася 85 хворых на пнеўманію. 

Сярод іх ёсць і людзі з каранавірусам, але ўлады пакуль не паведамілі дакладную колькасць інфіцыраваных.

Дадзеная колькасць пнеўманій была па стане на пазаўчора, 7 красавіка.

Чытайце: У Докшыцах 85 хворых на пнеўманію

Між тым, жыхары горада сігналізуюць «Нашай Ніве», што толькі за апошнія некалькі дзён сярод гэтых пнеўманій трапіліся тры смяротныя выпадкі.

Докшыцы, фота Маршрут.бел

Раніцай 9 красавіка ў мясцовай бальніцы памёр пенсіянер Аляксандр Шкелка, яму было каля 65 гадоў.

Пра смерць мужчыны «Нашай Ніве» паведамілі ў сям’і яго брата. Афіцыйная прычына смерці — двухбаковая пнеўманія. 

«Ён спачатку быў дома, тэмпература была 39. Пасля дактары вырашылі забіраць яго ў бальніцу, туды паклалі і яго жонку. У абаіх дыягнаставалі пнеўманію. Аляксандру стала горш, яго перавялі ў рэанімацыю, некаторы час ляжаў пад апаратам штучнай вентыляцыі. І ўсё — няма чалавека. Адкуль што ўзялося, незразумела», — кажуць сваякі. 

Ці быў у мужчыны каранавірус, пакуль ніхто не ведае.

«Павязуць у Полацк, там ці то будуць ускрываць, ці то што. Можа, тады будзе штосьці вядома», — кажуць сваякі.

Жонка Аляксандра Шкелкі ўсё яшчэ сама ляжыць у бальніцы з пнеўманіяй.

Раней, 7 красавіка, памёр пенсіянер па прозвішчы Пашэвіч. Ягоны сын расказаў «Нашай Ніве», што бацька занядужаў тыдні два таму — прастудзіўся, калі ехаў на ровары. Запалілася вуха, потым знайшлі пнеўманію. Яна і стала прычынай смерці.

«Вазілі на ўскрыццё ў Полацк, аналіз на каранавірус бралі, але вынікаў няма. У мяне аналізаў не бралі, дый ніякіх рэкамендацый хаваць у закрытай труне не было. У пасведчанні аб смерці напісана пнеўманія», — расказаў сын і дадаў, што назірае ў горадзе паніку, але не ведае «з рэзонам ці без рэзону».

Ад дактароў мясцовай бальніцы нам стала вядома пра трэцяга памерлага ў гэтыя ж дні. Пакуль рэпарцёры не здолелі звязацца з сям'ёй Сцяпана К. — нібыта чалавек у бойцы пашкодзіў рэбры, а ў бальніцы яму дыягнаставалі пнеўманію.

Сваякі іншага жыхара Докшыцаў, тэхнічнага работніка мясцовага Дома культуры, расказваюць, што ён знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Таксама ў бальніцы па-ранейшаму знаходзяцца манахі-капуцыны, якія зляглі з пнеўманіямі.

Чытайце. «Ляжаць пад кропельніцамі». У Докшыцах каталіцкія святар і манах трапілі ў бальніцу з пнеўманіямі

Святар Алег Шэнда сказаў «Нашай Ніве», што стан манахаў задавальняючы — пацверджаных тэстаў на каранавірус няма, першыя аказаліся адмоўнымі.

Докшыцкі раён месціцца ў заходняй частцы Віцебскай вобласці. У ім жыве ўсяго каля 22 тысяч чалавек. У саміх Докшыцах жыве каля 7 тысяч чалавек.

Каментары15

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Кабанчук: Я не датычны да справы Верамейчыка і наогул не ведаў, што яго занеслі ў стоп-ліст на ўезд49

Работнікам «Гродна Азот» пагражаюць звальненнямі за смартфоны на працы

У былога дырэктара J:МОРС памерла 12-гадовая дачка, якая доўга лячылася ад генетычнага захворвання2

«Нельга дапусціць парушэння міжнароднага права». Валянціна Мацвіенка занепакоеная прэтэнзіямі ЗША на Грэнландыю7

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →