Пончыкі — вораг з ворагаў. Вось чаму
Будзьце акуратныя з выбарам прадуктаў на сняданак.
06.12.2022 / 20:30
Фота: vecteezy.com
Сняданак часта лічыцца самым важным прыёмам ежы за дзень. Але ежа на сняданак мусіць быць карыснай.
Амерыканскі дыетолаг Лора Бурак назвала «вінаватага» за адкладанне тлушчу на жываце. За гэта адказныя шмат фактараў, але не апошні — залішняе спажыванне выпечкі.
А сярод выпечкі найгоршы вораг плоскага жывата — пончыкі.
У іх складзе шмат тлушчаў і вугляводаў і практычна няма карысных для здароўя клятчаткі, вітамінаў і мікраэлементаў.
Здаровы сняданак павінен даваць вашаму целу энергію. Але пажадана, каб з ім ваш арганізм атрымліваў і бялкі, і вітаміны.