Крэмль распрацаваў план па падпарадкаванні Малдовы, падобны да беларускага сцэнара 

Адміністрацыя прэзідэнта Расіі восенню 2021 года распрацавала стратэгічны дакумент, які апісвае план падпарадкавання Малдовы Маскве. Дакумент пад загалоўкам «Стратэгічныя мэты Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Малдова» атрымалі журналісты-расследавальнікі, у тым ліку цэнтра «Дасье». Гэтыя ж журналісты распавялі раней пра дакумент АП РФ па вайсковым, культурным і эканамічным паглынанні Беларусі да 2030 года.

15.03.2023 / 11:57

Калаж: «Дасье»

Малдаўская стратэгія аказалася больш далікатнай, піша «Дасье»: найперш, Крэмль плануе перашкодзіць краіне збліжацца з Румыніяй і навязаць ёй рускую мову. Але план больш шырокі.

Як і ў выпадку з дакументам, прысвечаным Беларусі, мэты Расіі ў Малдове дзеляцца на вайскова-палітычныя, гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя і разбітыя па ступені тэрміновасці — да 2022, 2025 і 2030 гадоў.

Рэалістычнымі мэтамі на бягучае дзесяцігоддзе аўтары дакумента лічаць:

Кароткатэрміновыя мэты расійскай стратэгіі ўключаюць нейтралізацыю любых дзеянняў урада Малдовы, накіраваных на ліквідацыю расійскай вайсковай прысутнасці ў Прыднястроўі, стварэнне сеткі няўрадавых арганізацый, якія прасоўваюць развіццё расійска-малдаўскіх адносін.

Да 2030 года дакумент прадугледжвае пашырэнне ўдзелу Малдовы ў ЕАЭС, стварэнне ў рэспубліцы ўстойлівых груп расійскага ўплыву і ўрэгуляванне прыднястроўскага канфлікту на аснове асаблівага статусу Прыднястроўя.

Руская мова павінна стаць мовай міжнацыянальных зносін у Малдове, у тым ліку праз прысутнасць расійскіх СМІ.

Адным з інструментаў эканамічнага ўплыву АП РФ бачыць эксплуатацыю залежнасці Малдовы ад расійскага імпарту, у першую чаргу ад паставак газу.

Чытайце таксама:

Расійскія ўлады збіраюцца да 2030 года далучыць Беларусь — СМІ атрымалі доступ да дакумента Крамля

Стала вядома, хто рыхтаваў план паглынання Беларусі Расіяй

Прэзідэнт Малдовы агучыла інфармацыі пра план дэстабілізацыі краіны. У ім мелі ўдзельнічаць і грамадзяне Беларусі

Малдова пачынае паціху выходзіць з СНД

Малдова ўпершыню перастала купляць расійскі газ

Прэзідэнт Малдовы: Краіна можа ўступіць у вайсковы блок

Чаму Малдова адмаўляецца ад малдаўскай мовы

Nashaniva.com