Свет33

Прэзідэнт Малдовы агучыла інфармацыі пра план дэстабілізацыі краіны. У ім мелі ўдзельнічаць і грамадзяне Беларусі

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду пацвердзіла, што ўкраінскі бок перадаў ёй планы Крамля па дэстабілізацыі сітуацыі ў Малдове і што рыхтаваліся сілавыя дзеянні з прыцягненнем дыверсантаў з-за межаў краіны — з Расіі, Беларусі і Балкан, піша newsmaker.md.

Фота: Aurel Obreja / AP

Пра гэта яна заявіла на спецыяльным брыфінгу.

«Гэта кароткатэрміновы план, які прадугледжвае дыверсіі з прыцягненнем асоб з ваеннай падрыхтоўкай, пераапранутых у цывільнае. Яны плануюць гвалтоўныя дзеянні, у тым ліку напады на некаторыя дзяржустановы і захоп закладнікаў», — заявіла Мая Санду.

Паводле яе слоў, перададзеныя Кіевам матэрыялы ўтрымліваюць падрабязную дакументацыю лагістыкі для арганізацыі гэтых дыверсійных дзеянняў.

«План прадугледжвае выкарыстанне людзей з-за межаў краіны для гвалтоўных дзеянняў у Малдове. Напрыклад, матэрыялы ўтрымліваюць інструкцыі для ўезду ў Малдову грамадзян РФ, Беларусі, Сербіі і Чарнагорыі», — дадала прэзідэнт.

Санду адзначыла, што «пры ажыццяўленні плана злачынцы разлічваюць на некаторыя ўнутраныя сілы, у прыватнасці, на такія злачынныя групоўкі, як партыя «Шор», на некаторых ветэранаў, на былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і на людзей, вядомых сваімі сувязямі з Плахатнюком».

Са слоў Санду, мэта гэтых дзеянняў — «звяржэнне канстытуцыйнай і легітымнай улады ў Кішынёве» і замена яе на нелегітымную, прарасійскую, «каб Расія змагла спыніць працэс еўрапейскай інтэграцыі рэспублікі і выкарыстоўваць Малдову ў вайне супраць Украіны».

Прэзідэнт заявіла, што парламент Малдовы павінен як мага хутчэй прыняць законапраекты, якія дадуць Службе бяспекі і пракуратуры неабходныя інструменты «для больш эфектыўнай барацьбы з рызыкай бяспецы краіны».

«Усіх, хто ўдзельнічае ў такіх акцыях і хто іх абараняе, неабходна прыцягнуць да адказнасці», — дадала кіраўнік дзяржавы.

Санду заклікала грамадзян быць пільнымі і давяраць афіцыйнай інфармацыі, таму што «найбольш агрэсіўная форма атакі — гэта інфармацыйная атака».

«Спробы Крамля зладзіць гвалт у нашай краіне не ўвянчаюцца поспехам. Захоўваем спакой і верым у Малдову», — сказала Санду.

Каментары3

  • Так думаю
    13.02.2023
    Напэўна, Украіна бярэ курс на хірургічнае лячэньне прыднястроўскай "ракавай пухліны"...
  • Апанас
    13.02.2023
    А марсіяне там ня мелі намеру паўдзельнічаць ? Спадарыня апавядае пра тое, што не адбылося, і чаго ня мела месца, і прыплятае да таго беларусаў. Якое бырла яна там п'е ? Гэта ж у стылі лукахунты, навешваць цэтлікі, народжаныя хворай фантазіяй, ды абвінавачваць у тым, чаго не было, што сам жа і выдумаў !
  • Малдаванін
    13.02.2023
    Так думаю,Украіна брала непасрэдны ўдзел у стварэнні гэтай пухдіны разам з Расіяй на пачатку 90х 

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць