У Магілёве падчас аблавы ГУБАЗіК затрымалі кандыдата біялагічных навук Наталлю Мартусевіч

Жанчыну затрымалі падчас апошняй хвалі барацьбы з іншадумствам.

16.03.2023 / 08:23

Наталля Мартусевіч. Фота з яе сацсетак

Наталлі Мартусевіч 47 гадоў і яна з Магілёва. Жанчына скончыла спачатку Магілёўскі абласны ліцэй у 1993-м і пайшла на біяфак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Куляшова.

Яна скончыла ўніверсітэт з залатым медалём у 1998 годзе, а праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Фізіялогія». Гэта выбітны вынік для навуковага супрацоўніка. З 2004 года Наталля працуе дацэнтам ва ўніверсітэце, які яна скончыла і больш за 15 гадоў не толькі займаецца навукай, але і выкладае студэнтам.

Відэа з жанчынай выйшла на днях на канале магілёўскага ГУБАЗіК. Там яна кажа, што «пісала ў экстрэмісцкіх чатах» і «зарэгістравалася ў плане «Перамога»». Праўда, мяркуючы па скрыншотах, у фэйкавым «Плане «Перамога»». ГУБАЗіК пагражае ёй крымінальнай справай і заключэннем пад варту.

Чытайце яшчэ:

Пасля атакі ў Мачулішчах ідуць павальныя затрыманні — і людзей павальна спрабуюць вербаваць. Распавядаем, як абараніцца

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Nashaniva.com