Грамадства66

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Толькі нядаўна грамадству стала вядома пра маштаб доступу агента ГУБАЗіК да «Чорнай кнігі Беларусі». Яго зрабілі там «шэфам па бяспецы», і ён меў поўны доступ да бота і ўсёй сеткі каналаў ЧКБ. Цалкам імаверна, што ў яго ёсць поўная база даных усіх, хто туды пісаў за гэты час, і падпісантаў гэтых груп. Тлумачым, як працуюць тэлеграм-боты, якія даныя могуць быць у сілавікоў і як абараніць сябе ад затрымання, калі вы пішаце ў тэлеграм-бот, асабліва з Беларусі.

Фота: VLVCHK

Што можа быць вядома сілавікам з бота «Чорнай кнігі Беларусі»?

Уся інфармацыя з бота ЧКБ у перыяд з канца верасня 2020 года да пачатку ліпеня 2021 года і спіс падпісантаў сеткі ЧКБ. Гэта значыць, усё, што тады дасылалі людзі, а таксама іх нікнэймы, імёны акаўнтаў і Telegram-ID. Імаверна, гэтыя акаўнты ўжо ёсць у базе тэлеграм-акаўнтаў МУС «Т-Поиск».

Вядома, што гэта не 10 тысяч чалавек, а 10 тысяч розных акаўнтаў, якія слалі даныя ў бот ЧКБ, уключна з паведамленнямі, што не ўтрымлівалі карыснай інфармацыі.

Што рабіць, калі я слаў туды інфармацыю і ўсё яшчэ ў Беларусі (ці баюся за сям'ю ў Беларусі)?

Мы не ведаем, што ў сілавікоў на вас ёсць. Хутчэй за ўсё, яны не здолелі ідэнтыфікаваць большасць інфарматараў і ўдзельнікаў каналаў ЧКБ і шторазу правяраюць людзей пры затрыманні па гэтым спісе асобна (падобна, менавіта гэта адбылося з сямейнай парай, якую затрымалі нядаўна).

Галоўная парада такая: выдаліце ваш «засвечаны» тэлеграм-акаўнт, перад гэтым пачысціўшы кэш медыя і базаў даных тэлеграм. Пасля гэтага выдаліце са смартфона фота і матэрыялы, якія могуць вас выдаць як інфарматара ЧКБ ці іншай пратэснай ініцыятывы (наш гайд — тут, не забывайцеся пра кэш праграм-праглядальнікаў). Пасля лепш на ўсялякі выпадак прайсціся па вольнай прасторы тэлефона праграмай iShredder.

Пасля стварыце новы акаўнт, пажадана — на віртуальны нумар і праз VPN (вельмі хутка мы раскажам, як бяспечна ствараць тэлеграм-акаўнты). Таксама лепш усталявіць Партызанскі тэлеграм і мець як мінімум два акаўнты, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі.

Калі вас яшчэ не здолелі ўстанавіць як уладальніка акаўнта, то гэта значыць, што вы былі дастаткова асцярожным, — але яны зробяць гэта пры першым жа затрыманні, і тады вам свеціць вялікі тэрмін.

Нават калі вы за мяжой і не ўпэўненыя, што добра шыфраваліся, то ў Беларусі вам можа пагражаць турэмны тэрмін у выпадку вяртання, калі вы падавалі ў бот ЧКБ значную інфармацыю.

Ёсць адчуванне, што бессэнсоўныя ці адмоўныя допісы ў бот ніхто ўсур'ёз «адпрацоўваць» не будзе, але нават да такіх карыстальнікаў могуць прыйсці з ператрусам «на ўсялякі выпадак», таму ім варта засцерагчыся. Акрамя таго, цалкам верагодна, што ў ГУБАЗіКа ёсць спісы ўсіх падпісантаў груп ЧКБ з верасня 2020-га па ліпень 2021-га года і, вядома, усіх каментатараў. Такім людзям таксама пажадана выдаліць акаўнт і вычысціць смартфон.

Удакладненне. Яшчэ адна опцыя па бяспецы — з'ехаць з Беларусі адразу пасля ачысткі тэлефона і перастварэння акаўнта.

Як увогуле працуюць Telegram-боты?

Мы пісалі пра гэта ў нашым вялікім артыкуле пра тэлеграм, але важна паўтарыць гэта яшчэ раз.

Кожнага разу, калі вы пішаце ў бот, то вы аддаяце не толькі ваша імя і юзернэйм, але і ID. Нават калі адміністратар канала гэтага не бачыць, то вы яго аддаяце, да прыкладу, на сервер, на якім захоўваецца бот.

Гэта ж адбываецца пры любым узаемадзеянні ў тэлеграме — калі вы пішаце чалавеку ці ўступаеце ў групу, то ўсім удзельнікам камунікацыі яўна бачны ваш ID. Калі на іншым канцы чэкіст ці губазікавец, то ён абавязкова занатуе факт звароту.

Як засцерагчыся загадзя, калі пішаш у тэлеграм-боты і асабліва з Беларусі?

Калі вы асабіста не ведаеце таго, каму пішаце — гэта заўжды рызыка ў любым выпадку, а асабліва ў выпадку, калі вы жывяце ва ўмовах фашысцкай дыктатуры.

Не паведамляйце больш за неабходным мінімум (асабліва калі пра гэта нечакана і настойліва просяць) і, пажадана, пішыце з акаўнта, ніяк не звязанага з вамі і створанага на віртуальны нумар.

Таксама, калі вы ў Беларусі, то лепш выдаляць сляды ботаў з вашага тэлеграма пасля кожнага кантакту — мы пераказвалі гайд ад «Кіберпартызанаў», які распавядае пра гэта.

Мы давяраем тым, хто адмініструе бот нашага выдання, але кіравацца лепш аднымі і тымі ж прывіламі для ўсіх ботаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Каментары6

  • даведка
    22.11.2022
    Telegram — зло!
  • Пціч
    22.11.2022
    Цешыць, НН нарэшце дапёрла дапамагаць людзям з наладкамі іхных гаджэтаў. Большасць народу мала сячэ ў гэтым.
  • Янка
    22.11.2022
    Поздновато спохватились

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы5

Ва Украіне падчас затрымання забойцы загінулі чацвёра спецназаўцаў4

«Дзяўчаткі імкнуліся яе аберагаць». Гісторыя асуджанай за данаты Наталлі Левай, якая рыхтуецца нарадзіць за кратамі

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло18

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць