Жанчына з Браслава паверыла ашуканцам і страціла 200 тысяч даляраў
Пенсіянерка, якая адначасова займалася бізнэсам, з лета мінулага года стала гуляць на анлайн-біржы. З часам у яе з'явіліся кансультанты, якія дапамагалі выбіраць патрэбныя пазіцыі і курыравалі сродкі.
05.04.2023 / 14:31
Першапачаткова жанчына ўклала асабістыя 100 тысяч даляраў, а калі зразумела, што справа можа аказацца прыбытковай, звярнулася па крэдыты ў банк і да знаёмых. Такім чынам яна пералічыла на рахунак яшчэ 106 тысяч даляраў. Толькі пазней яго ўладальніца не змагла вывесці сродкі — бізнэс-коўчы пад любымі падставамі адмаўляліся выконваць свае абавязкі.
Тады жанчына знайшла іншую фірму, якая паабяцала вывесці наяўныя з гандлёвай платформы. Для правядзення аперацыі кліентка перавяла спецыялістам 19 тысяч даляраў, аднак выніку не атрымала. Тым часам крэдыторы сталі цікавіцца тэрмінамі вяртання сваіх сродкаў.
Усвядоміўшы, што без дапамогі яна не абыдзецца, 58-гадовая прадпрымальніца 4 красавіка звярнулася ў міліцыю.
Махляры чысцілі людзям вентыляцыю за 175 рублёў. Ёсць звыш тысячы пацярпелых
Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў