Махляры чысцілі людзям вентыляцыю за 175 рублёў. Ёсць звыш тысячы пацярпелых
Следчым упраўленнем УСК па Мінску расследуецца крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да супрацоўнікаў ТАА «Белбытвентыляцыя».

Па даных следства, з ліпеня 2020 года па снежань 2021 года чацвёра работнікаў кампаніі прапаноўвалі мінчанам на платнай аснове паслугі па ачыстцы сістэмы вентыляцыі.
Выбіраючы кватэры пажылых людзей, фігуранты пераконвалі пацярпелых, што паслугу аказвае дзяржаўная арганізацыя і ачыстка вентыляцыі з'яўляецца абавязковай. Устаноўлена, што ў некаторых эпізодах падазраваныя прадстаўляліся работнікамі ЖЭСа і іншых структур.
У выпадку ж нязгоды, уласнік жылля будзе нібыта прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з боку МНС. Ашуканыя жыхары сталіцы паддаваліся на ўгаворы супрацоўнікаў прыватнай фірмы і падпісвалі дамовы.
Узамен на аплату немалой сумы, уладальнікі кватэр атрымлівалі ад «прафесіяналаў» ачыстку сістэмы вентыляцыі звычайным пыласосам і праверку цягі пры дапамозе ліста паперы. Кошт такога сэрвісу вар'іраваўся ад 135 да 175 рублёў.
Выяўлена звыш тысячы пацярпелых. Заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт.209 (махлярства, здзейсненае групай асоб).
Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары