Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з Ірынай Абельскай
Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва, якая сёння прыляцела з візітам у Беларусь, наведала Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, якім кіруе Ірына Абельская.
05.04.2023 / 15:55
«Наведванне пачалося з відэапрэзентацыі, а пасля госці паказалі аддзяленні, якія займаюцца скрынінгам анкалагічных захворванняў, жаночым здароўем, дыягностыкай і рэабілітацыяй, навучаннем спецыялістаў», — паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Ірына Абельская выказала надзею, што гэты візіт «дапаможа ўзмацніць агульныя вынікі па аказанні якаснай медыцынскай дапамогі».
У студзені гэтага года Абельская была ў складзе беларускай дэлегацыі падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Харарэ ў студзені гэтага года. Яе побач з Мікалаем Лукашэнкам, меркаваным сынам Абельскай, заўважылі на ўрачыстым прыёме.
Падчас свайго візіту ў Беларусь жонка зімбабвійскага лідара мае намер таксама сустрэцца з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам, з якім, як афіцыйна сцвярджаецца, абмяркуе перспектывы супрацоўніцтва ў сферы аховы мацярынства і дзяцінства.
Чытайце таксама:
У Беларусі адкрылі пасольства Зімбабвэ