Расія з пачатку вайны страціла больш за 10 тысяч адзінак баявой тэхнікі. І гэта не ацэнкі, а пацверджаныя лічбы
Даныя нідэрландскага блога Oryx, які спецыялізуецца на падліку страт расійскай і ўкраінскай армій, сведчаць пра тое, што з пачатку вайны Расія страціла больш за 10 тысяч адзінак баявой тэхнікі.
08.04.2023 / 23:11
Падбітыя расійскія танкі ў Харкаўскай вобласці. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky
Статыстыка, якую публікуе Oryx, карыстаецца даверам з-за методыкі падліку: гэты блог улічвае толькі тыя баявыя машыны, страта якіх дакладна пацверджаная фота— ці відэаматэрыяламі.
Усяго расіяне страцілі 10005 машын. З іх большая частка — 6473 — знішчаная, а яшчэ 2834 захопленыя. 394 машыны кінулі іх экіпажы, а 304 аказаліся пашкоджанымі.
Амаль пятую частку страт складаюць танкі — іх у Расіі стала менш на 1928 штук, з якіх 554 захапілі УСУ. БМП расійская армія страціла 2284, з іх 610 дасталіся ўкраінскаму боку, бронетранспарцёраў — 304, з іх 93 захоплена.
Папярэднюю падобную круглую лічбу, 5000 адзінак страчанай расійскай тэхнікі, блог Oryx назваў 1 жніўня 2022 года.
Чытайце таксама:
З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі
Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна
«Страты неаднаўляльныя». Вайна ва Украіне паставіла расійскую армію на мяжу банкруцтва